Магазин в Дисне

Магазин в Дисне 

Жыхары Дзісны радуюцца, што ў іх гарадку з’явіўся фірменны магазін “Гурман”. За гэта яны ўдзячны старшыні райвыканкама І. В. Кузняцову і дырэктару мясакамбіната  В. В. Бандарэнку. З 4 студзеня магазін запрасіў наведвальнікаў. У ім працуюць Таццяна Аляксееўна Мядзелец і Жанна Мікалаеўна Якаўлева. Таццяна Аляксееўна ў свой час закончыла Полацкі політэхнічны тэхнікум, у гандлі занята больш 20 гадоў. Жанчына адзначае, што гараджане ахвотна наведваюць гандлёвую ўстанову, купляюць каўбасныя вырабы, іншыя прадукты. Прадаецца тут малако, хлеб, розныя напоі, спіртное, мяса кулінарнае, можна яго і з костачкай набыць.

 

Пакупнікі, якія знаходзіліся ў магазіне, адзінадушна падтрымалі выказванні прадаўца. Выручка за студзень склала 140 мільёнаў рублёў. Гэтая лічба сведчыць, што паслугі гандлёвай установы запатрабаваны, яе праца рэнтабельная.

 

Л. КАСАТЫ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.