Представители районной власти, школьники и родные Егора Андреевича Томко собрались у памятного знака в Миорах
gazeta 5-08-2024, 18:00 240 ГрамадстваМоряк-подводник, вице-адмирал, единственныйиз Миорщины ГеройСоветскогоСоюзаЕгорТомконавсегда в истории малой Родины, Беларуси и России, военно-морского флота.Третьегоавгустаему исполнилось бы89 лет.В деньрождениягерояупамятногознакав райцентре собралисьродныеЕгораАндреевича, представителирайоннойвласти, школьники.
Марак-падводнік, віцэ-адмірал, адзіны з Міёршчыны Герой Савецкага Саюза Ягор Томка назаўсёды ў гісторыі малой радзімы, Беларусі і Расіі, ваенна-марскога флоту. Трэцяга жніўня яму споўнілася б 89 гадоў. У дзень нараджэння героя ля памятнага знака ў райцэнтры сабраліся родныя Ягора Андрэевіча, прадстаўнікі раённай улады, школьнікі.
паленае вайной дзяцінства, цяжкія пасляваенныя гады, доўгая дарога ў Міёрскую СШ № 1 з вёсачкі Лявонаўцы, клопаты па хатняй гаспадарцы пасля ўрокаў і… мара пра мора, якая стала рэальнасцю. На працавітасці, мужнасці і прафесіяналізме знакамітага земляка акцэнтаваў увагу старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Падкрэсліў: Ягор Томка для ўсіх прыклад таго, як ставіць перад сабой мэту і яе дасягаць, як праслаўляць сваю радзіму, знаходзячыся далёка ад яе.
Памятаць і цаніць сваіх герояў заклікаў маладое пакаленне адказны сакратар раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў старшы прапаршчык у адстаўцы Вікенцій Андрэевіч Васільеў.
Біяграфію знакамітага земляка прыгадаў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Максім Філіповіч. Ваенна-марское вучылішча ў Архангельску, ваенна-марская акадэмія ў Санкт-Пецярбургу, трыццаць гадоў на флоце, з якіх восем – пад вадой. У 1978 годзе Ягору Томку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Так ацанілі яго граматныя і ўмелыя дзеянні ў надзвычайнай сітуацыі, што ўзнікла на падводнай лодцы падчас паходу пад ільдамі Арктыкі. Ягор Андрэевіч прайшоў шлях ад камандзіра тарпеднага кацера да камандавання найлепшым на Паўночным флоце дывізіёнам атамных падводных лодак. Пасля камандаваў вучылішчам падводнага плавання, працаваў у праектным інстытуце. Не стала героя 1 красавіка 2008 года.
За захаванне памяці пра роднага чалавека ўдзячны кіраўніцтву раёна, педагогам і вучням СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі яго сваякі. Прысутнічалі на ўрачыстасці сястра Нона Андрэеўна Саркісян і пляменнік Ігар Томка з сям’ёй.
– Усе падводнікі – моцныя людзі. Падчас паходу яны штодня паміж жыццём і смерцю. Флот ніколі не падвядзе, – падкрэсліў Ігар, які таксама звязаў жыццё з морам. – Марыў стаць стаць лётчыкам, а падчас прызыву на тэрміновую службу трапіў у падводнікі. У мяне пяць гадоў пад вадой. Цяпер у адстаўцы, жыву ў Пецярбурзе, часта наведваюся да маці ў Міёры. Удзячны, што тут шануюць памяць пра дзядзьку, у якога шмат чаму навучыўся.
Да памятнага знака Ягору Томку ўсклалі кветкі, ушанавалі яго памяць хвілінай маўчання. Пасля ўрачыстасці родныя героя завіталі ў гістарычны музей СШ № 3, асобны раздзел якога прысвечаны знакамітаму земляку.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял аўтара.