«Гарачая лінія» па пытаннях нарыхтоўкі травяных кармоў для галіны жывёлагадоўлі пройдзе ў пятніцу, 19 ліпеня.
Як паказалі праведзеныя ў чэрвені – ліпені кантрольныя мерапрыемствы, у сельгасарганізацыях маюцца недахопы як пры падрыхтоўцы да корманарыхтоўкі, так і ў перыяд яе правядзення. Не ўсе сельгаспрадпрыемствы ўкамплектаваны расходнымі матэрыяламі (шпагат, поліэтыленавая і стрэйч-плёнка, кансерванты), не ў поўным аб’ёме адрамантавана сельгастэхніка, не хапае механізатарскіх кадраў.
Устанаўліваюцца факты перавышэння тэрмінаў закладкі травяных кармоў у сховішча, парушэння тэхналогіі закрыцця сянажна-сіласных траншэй. Часта закладка кармоў вядзецца без унясення кансервантаў. У асобных сельгасарганізацыях Полацкага, Лёзненскага, Сенненскага, Лепельскага раёнаў нарыхтоўвалі кармы ў бурты. Выяўлены факты прастояў спраўнай тэхнікі ў арганізацыях Лепельскага, Сенненскага, Ушацкага, Бешанковіцкага раёнаў.
З мэтай аб’ектыўнай ацэнкі прымаемых мер на месцах, выканання сельгас-
арганізацыямі тэхналагічных рэгламентаў пры нарыхтоўцы травяных кармоў, а таксама стварэння належных умоў працы работнікам, занятых на корманарыхтоўцы, 19 ліпеня пройдзе «гарачая лінія». Звароты прымаюць з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па нумарах 8 (0212) 37 61 52, 37 54 53. Таксама да 19 ліпеня можна накіраваць паведамленне на электронную пошту kgkvitebsk@mail.belpak.by з указаннем тэмы «Нарыхтоўка кармоў».