Авторизация
 

Па ахове працы

Захаванне нармальнага функцыянальнага стану чалавека, яго працаздольнасці — вось прызначэнне сродкаў індывідуальнай абароны (СІА).По охране трудаЯны прымяняюцца, калі бяспека працы не можа быць гарантавана канструкцыяй абсталявання, арганізацыяй вытворчых працэсаў, архітэктурна-планіровачнымі рашэннямі і сродкамі калектыўнай абароны.

 

Працуючы мае права на атрыманне ад наймальніка праўдзівай інфармацыі аб сродках абароны ад уздзеяння шкодных або небяспечных вытворчых фактараў. А таксама на забеспячэнне сродкамі калектыўнай і індывідуальнай абароны, на адмову ад выканання даручанай работы, калі яму іх не выдалі. Наймальнік абавязаны распрацаваць і зацвердзіць шэраг дакументаў з мэтай забеспячэння выдачы, своечасовай замены, мыцця, хімчысткі і рамонту СІА. Сярод іх пералік пасад і прафесій, пры якіх яны выдаюцца ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам, калектыўным дагаворам і іншымі нарматыўнымі актамі, ён зацвярджаецца кіраўніком арганізацыі. Неабходна ўлічваць Тыпавыя нормы бясплатнай выдачы СІА работнікам агульных прафесій і пасад і адпаведныя нормы ў пэўнай галіне, якія распаўсюджваюцца на наймальнікаў незалежна ад форм уласнасці. Інфармацыя аб сродках абароны павінна ўтрымлівацца ў праграме ўводнага інструктажу, які праводзіць служба аховы працы.

 

Наймальнік не павінен дапускаць да работы працуючага, які не выкарыстоўвае сродкі аховы.

Работнік абавязаны правільна выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай і калектыўнай абароны, а калі іх няма або яны няспраўныя, адразу паведамляць кіраўніку, садзейнічаць і супрацоўнічаць з наймальнікам у забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы.

 

Працуючыя па грамадзянска-прававых дагаворах забяспечваюцца змываючымі і абеззаражваючымі СІА. Сродкі абароны, у тым ліку замежнай вытворчасці, павінны адпавядаць патрабаванням, якія ўстаноўлены заканадаўствам рэспублікі.

 

Тэрміны выкарыстання СІА адлічваюцца ў каляндарных месяцах з дня фактычнай выдачы, а для спецадзення і спецабутку ад паніжаных тэмператур ва ўказаны тэрмін уключаецца і час захоўвання ў цёплы перыяд года. Ён можа быць падоўжаны, калі чалавек заняты на ўмовах няпоўнага рабочага часу. Тэрміны нашэння дзяжурных СІА ўзгадняюцца наймальнікам з прафсаюзным камітэтам або іншым упаўнаважаным работнікамі органам у кожным канкрэтным выпадку. Пры гэтым указаныя тэрміны павінны быць не меншымі за адпаведныя для СІА, што выдаюцца ў індывідуальнае карыстанне.

 

Для захоўвання СІА наймальнік абавязаны прадаставіць спецыяльна абсталяваныя памяшканні (гардэробныя), шафы, якія маюць два аддзяленні: адно — для СІА, другое — для хатняга адзення. Пры неабходнасці павінны быць абсталяваны сушылкі для спецадзення і спецабутку, камеры для іх абяспыльвання і ўстаноўкі для дэгазацыі, дэзактывацыі і абясшкоджвання.

 

Забаронена  пасля завяршэння работы выносіць СІА за межы тэрыторыі арганізацыі. У асобных выпадках, калі па ўмовах працы іх захоўванне не можа быць забяспечана (напрыклад, у палявых умовах), яны могуць заставацца ў нерабочы час у работнікаў, але гэта павінна быць абгаворана ў правілах унутранага працоўнага распарадку, у калектыўных, працоўных дагаворах. Тады адказнасць за захаванне сродкаў кладзецца на работнікаў. А нагляд за імі ажыццяўляе наймальнік.

 

Выдача і здача СІА адзначаюцца ў асабістай картцы ўліку. Форма зацверджана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Дакумент адкрываецца на кожнага работніка ў адным экземпляры і захоўваецца ў матэрыяльна адказнай асобы. Там указваюцца прафесія, памер і рост асобы, пералік сродкаў у адпаведнасці з нормай, тэрмін службы, дата выдачы і вяртання, кошт. Усё падпісвае работнік. Дадзеныя ў картцы запаўняюцца на аснове ўнутраных накладных, патрабаванняў. Можна весці ўлік на электронных носьбітах. А выдача СІА пацвярджаецца подпісам асобы ў бухгалтарскім дакуменце (ведамасці). Прычым, апошні не замяняе асабістую картку, а толькі дапаўняе яе электронны варыянт.

 

Спрэчкі па пытаннях выдачы і выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны разглядаюцца камісіямі па працоўных спрэчках і судамі. Работнікі нясуць матэрыяльную адказнасць у поўным памеры ўрону, нанесенага недахопамі, наўмыснымі знішчэннем і пашкоджаннем сродкаў індывідуальнай абароны.

 

А. ЖЫЖОВА,

вядучы дзяржінспектар 

 працы Полацкай МІП.

 

      

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 417
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 397
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 460
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 669
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2020
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта