Авторизация
 

Праца без перапынкаў

Сёння наш субяседнік дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Ю. Скавародка.

 

Уладзімір Юр`евіч, у канцы снежня закончылася чарговая дзявятая сесія Нацыянальнага сходу, якія яе вынікі?

—   Дэпутацкі корпус прыклаў максімум намаганняў да пераадолення эканамічных цяжкасцяў і вываду краіны на вызначаныя тэмпы развіцця, узмацнення пазіцый краіны на міжнароднай арэне і нацыянальнай бяспекі.

Найбольш значымым вынікам можна назваць прыняцце Закона “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год”, а таксама пакета суправаджальных дакументаў. Няпростая задача яго распрацоўкі заключалася ў тым, што трэба было забяспечыць максімальны рэжым эканоміі і пры тым сфарміраваць надзейныя ўмовы для ўстойлівага росту эканомікі і павышэння яе канкурэнтназдольнасці, а таксама захаваць сацыяльную накіраванасць бюджэту. З гэтай мэтай зніжаецца падатковая нагрузка, стымулюецца інвестыцыйная дзейнасць, падтрымліваецца малы і сярэдні бізнес.

 

У цяперашняй сітуацыі важна было стварыць надзейны прававы механізм папярэджання банкруцтва прадпрыемтваў, якія аказаліся неплацёжаздольнымі. Унесены папраўкі ў заканадаўства аб занятасці, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў, выпрацоўку дадатковых стымулаў для праходжання беспрацоўнымі прафесійнай перападрыхтоўкі.

 

У ліку найбольш важных вынікаў сесіі — заканчэнне работы над пакетам законапраектаў аб ахове здароўя, у якіх разглядаюцца праваадносіны з пазіцый якасці аказваемых медыцынскіх паслуг і першынства правоў як пацыентаў, так і ўрачоў.

Адкарэкціраваны Кодэкс аб шлюбе і сям’і ў напрамку ўзмацнення абароны інтарэсаў дзяцей, удакладнення правоў і абавязкаў мужа і жонкі.

Прававы задзел, створаны за апошнія гады ў сферы культуры, дазваляе ў перспектыве выйсці на падрыхтоўку адпаведнага кодэкса.

 

Шырокі водгук грамадскасці выклікаў праект Закона “Аб абыходжанні з жывёламі”, які прыняты ў першым чытанні. Цяпер вывучаюцца ўсе прапановы, якія знойдуць адлюстраванне пры падрыхтоўцы да разгляду яго ў другім чытанні.

Значнае месца ў парадку дня сесіі займала ўдасканаленне заканадаўчых асноў судавытворчасці. Сярод прававых навацый — увядзенне працэдуры завочнага разбору грамадзянскіх спраў, пашырэнне паўнамоцтваў суда другой, касацыйнай інстанцыі. Зрабіць юрыдычную дапамогу больш прафесійнай і эфектыўнай закліканы прыняты праект Закона “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

 

Заканадаўчыя ініцыятывы, рэалізаваныя ў галіне ўмацавання нацыянальнай бяспекі і ўдасканалення дзейнасці праваахоўчых органаў, накіраваны на захаванне стабільнасці і спакою ў краіне. У прыватнасці, прыняты меры па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, узмацненні бяспекі грамадзян пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, абароне іх інтарэсаў у час выкарыстання інфармацыйных сістэм, а таксама прадастаўленні дадатковых гарантый асобам, якія садзейнічаюць выяўленню карупцыі. Зроблены акцэнт на прафілактыцы правапарушэнняў, гэтаму будзе садзейнічаць абмежаванне знаходжання непаўналетніх у грамадскіх месцах у начны час. Бо менавіта тады падлеткі ўчыняюць больш 40% правапарушэнняў. Лічу, што такая мера дазволіць папярэджваць злачынствы, ахвярамі якіх становяцца самі дзеці.

 

Тэндэнцыя да гуманізацыі заканадаўства знайшла адлюстраванне ў змяненні пакаранняў, якія прымяняюцца да ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы. Замест накіравання ў дысцыплінарную воінскую часць да іх прымяняецца арышт ці іншыя пакаранні. І бюджэту гэта дазволіць эканоміць да 2 мільярдаў рублёў штогод.

 

Прававое афармленне атрымала дзейнасць Следчага камітэта рэспублікі, супрацоўнікі якога надзелены большай працэсуальнай незалежнасцю і магчымасцю канцэнтрацыі намаганняў на выкананне сваіх асноўных функцый.

 

Дынамічнай і выніковай была ў апошні час міжнародная дзейнасць Палаты прадстаўнікоў. Важнай падзеяй з’явілася прыняцце на 40-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі дакументаў бюджэтнага блока, у якім прадугледжваецца за кошт саюзнага бюджэту фінансаванне каля 40 сумесных праграм.

 

Дэпутаты прынялі актыўны ўдзел у міжпарламенцкіх асамблеях СНД і ЕўрАзЭС, на якіх абмяркоўваліся пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і гандлем людзьмі, рэфармавання сусветнай фінансавай сістэмай, абароны навакольнага асяроддзя, энергетычнай і харчовай бяспекі.

 

Беларускія парламентарыі ўдзельнічалі ў міжнародным назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Кыргызскай Рэспубліцы, выбарамі дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі і Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан, з мэтай вывучэння парламенцкай дзейнасці пабывалі ў Азербайджане, Малдове, Сербіі, Харватыі, Швейцарыі, у сваю чаргу нашымі гасцямі былі парламенцкія дэлегацыі Арменіі, В’етнама, Таджыкістана, Эстоніі.

 

Вядома, што акрамя законатворчай дзейнасці Вы пастаянна працуеце ў сваёй выбарчай акрузе. Як тут ідуць справы?

— Для прыняцця вывераных, жыццёвых законапраектаў неабходна вывучаць меркаванні людзей. Акрамя таго, выбаршчыкі просяць дапамогі і садзеяння ў рашэнні сваіх надзённых праблем. Напомню, што ў склад Міёрскай выбарчай акругі №24 яшчэ ўваходзяць Верхнядзвінскі, Полацкі і Расонскі раёны, Баравухскі пасялковы Савет, якія нават аб’ехаць не проста. Але імкнуся рэгулярна бываць паўсюдна, праводжу асабістыя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі, сустракаюся з выбаршчыкамі ў працоўных калектывах, па меры магчымасці ўдзельнічаю  ў пасяджэннях выканкамаў і сесіях Саветаў дэпутатаў. За апошняе паўгоддзе правёў 14 прыёмаў, у якіх прыняў асабіста ці выслухаў па тэлефоне 87 грамадзян, усяго разгледжаны 103 вусныя і пісьмовыя звароты. А іх колькасць апошнім часам памяншаецца, што сведчыць аб павышэнні ўзроўню дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паляпшэнні работы з насельніцтвам на ўзроўні сельвыканкамаў.

 

З чым ідуць людзі да дэпутата?

— З надзённымі пытаннямі жыццядзейнасці: працаўладкаванне, паляпшэнне жыллёвых умоў, забеспячэнне палівам, работа транспарту і камунальнай гаспадаркі, газіфікацыя і інш. Ва ўсе праблемы імкнуся ўнікнуць, сумесна з мясцовымі органамі ўлады задаволіць патрэбы ў адпаведнасці з цяперашнімі прававымі і фінансавымі магчымасцямі.

 

Веснавая сесія пачнецца ў красавіку, цяпер у дэпутатаў канікулы?

— Не, у межсесійны перыяд дэпутаты працуюць у звычайным рэжыме, хаця пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў цяпер няма. Але дзейнічаюць Пастаянныя камісіі, ідзе падрыхтоўка новых праектаў законаў, змяненняў і дапаўненняў у дзеючыя, адбываюцца выязныя пасяджэнні камісій. Напрыклад, зараз непасрэдна займаюся дапаўненнямі і змяненнямі ў заканадаўства па пытаннях абароту зброі і ахоўнай дзейнасці з улікам меркаванняў выбаршчыкаў. Не забываюся пра справы ў выбарчай акрузе, у студзені правёў прыём грамадзян у Полацкім і Расонскім раёнах.

 

Дзякую кіраўнікам раённых і сельскіх органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый, усім выбаршчыкам за разуменне і падтрымку ў рабоце, спадзяюся на плённае супрацоўніцтва ў далейшым. 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 341
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 543
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 179
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 124
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта