Красота на каждом шагу дома у Натальи Кураш из Дисны
gazeta 2-07-2024, 13:15 2 201 Грамадства / Вясковае жыццё
В каждое время года подворье Натальи Кураш из Дисны выглядит по-разному и всегда привлекательно. Здесь красиво в любую погоду. дает отдых глазам зелень хвойных и плодовых деревьев и кустарников, радует взор разнообразие цветов, дарит эстетическое наслаждение продуманный дизайн. В этом году хозяйка уютной просторной усадьбы получила награду от Дисненского горисполкома в номинации «Дом образцового порядка».
У кожную пару года падворак Наталлі Кураш з Дзісны выглядае па-рознаму і заўсёды прывабна. Тут хораша ў любое надвор’е. Дае адпачынак вачам зеляніна хвойных і пладовых дрэў і кустарнікаў, цешыць позірк разнастайнасць кветак, дорыць эстэтычную асалоду прадуманы дызайн. Сёлета гаспадыня ўтульнай прасторнай сядзібы атрымала ўзнагароду ад Дзісненскага гарвыканкама ў намінацыі «Дом узорнага парадку».
Любімая песня Наталлі Кураш – «Так же, как все» з рэпертуару гурта «А-Студио». Штораз прыгадвае яе радкі, калі хтосьці заўважае ёй пра дабрабыт, паспяховасць, адметнасць. Сама свой падворак асаблівым не лічыць, аднак не адмаўляе, што ў яго дызайн і напаўненне ўкладзена шмат працы, клопату і перш за ўсё любові.
– Не ведаю, адкуль у мяне захапленне кветкамі, дэкаратыўнымі кустарнікамі і дрэвамі, – заўважае Наталля Мікалаеўна. – Творчасць і крэатыў вабілі з дзяцінства, але ў іншым накірунку. Па дыпломе я мадэльер-канструктар, у свой час займалася пашывам адзення ў дзісненскім філіяле КБА. Добраўпарадкоўваць падворак пачалі шаснаццаць гадоў таму, калі купілі дом і пераехалі сюды жыць. Гэта была справа ўсёй сям’і. Муж абкошваў тэрыторыю, даглядаў сад, дочкі палолі клумбы. Цяпер адна спраўляюся. Пяты год, як не стала мужа. Дарослыя дзеці жывуць у іншых гарадах. Клічуць бліжэй да іх пераехаць. Аднак у кватэры не змагу. Як без работы на зямлі?
Да Наталлі Кураш завіталі ў дажджлівы дзень. Пад парасонам прагульваемся па двары, дзе прыгажосць на кожным кроку. Прыступкі ганка аздоблены вазонамі з бальзамінамі і петуніямі. Уздоўж агароджы раскашуе ядловец і цягнуцца ўвысь пастрыжаныя туі. Навык дэкаратыўнай абрэз-кі дрэў гаспадыня асвоіла самастойна з дапамогай урокаў у інтэрнэце. Мноства кустарнікаў: ціс ягадны, валжанка, спірэя, фарзіцыя, дэйцыя, вейгела... Растуць яблыні, грушы, агрэст, маліны, чорныя парэчкі, вішня, чарэшня. Віецца вінаград чатырох гатункаў. Шмат кветнікаў. Адкрасавалі півоні, на змену ім распуцілі бутоны ружы і лілеі. Выстраіліся паўдугой хосты. Рассцяліўся дыванком барвінак. Яго сінія званочкі це- шаць позірк вясной, можа зноў закрасаваць увосень. І ўсё гэта хараство з густам складзена ў гарманічную жывую карціну.
– Дызайн падворка сама прадумвала, – заўважае Наталля Мікалаеўна. – Мне больш падабаюцца хвойныя і расліны, якія не цвітуць. Разам з тым увесь сезон штосьці красуе. Вясной выпускае яркія шышкі малінавага колеру бадан, з’яўляюцца крокусы, гіацынты, пралескі, прымулы. Затым настае пара цюльпанаў – іх у мяне 16 гатункаў і нарцысаў – іх восем разнавіднасцяў. Люблю дэкаратыўная імхі. Цвітуць кветачкамі розных колераў, засцілаючы зямлю і не даючы траве разрастацца.
Саджанцамі раслін гаспадыня дзеліцца з кожным, хто жадае аздобіць жывым дэкорам сваю сядзібу. Шмат чаго з двара перасяліла на тэрыторыю аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН, якім загадвае дзесяць гадоў.
Кожная раніца ў Наталлі Мікалаеўны пачынаецца з прагулкі па двары. Любімае месца – арэ-лі на беразе сажалкі. Тут хораша пасядзець у цішыні за кубачкам кавы. Можна рыбу павудзіць.
– Доўга адпачываць няма калі. Часам да апоўначы на падворку занята. Мне гэтыя клопаты ў радасць. Проста люблю прыгажосць, – пад- крэслівае гаспадыня.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.