О новых условиях в программе семейного капитала рассказала София Циркина из Миор

Наше государство всесторонне поддерживает многодетных родителей. Почти десять лет действует программа семейного капитала. Чтобы средства государственной поддержки использовались по назначению и адресно, в законодательство введены новые условия. Об этом рассказала главный специалист Управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома София Циркина.

 Наша дзяржава ўсебакова падтрымлівае шматдзетных бацькоў. Амаль дзесяць гадоў дзейнічае праграма сямейнага капіталу. Каб сродкі дзяржаўнай падтрымкі выкарыстоўваліся па прызначэнні і адрасна, у заканадаўства ўведзены новыя ўмовы. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сафія Цыркіна.

– За час дзеяння праграмы сямейны капітал быў прызначаны 329 сем’ям, якія пражываюць на Міёршчыне. З 2020 года з улікам датэрміновага выкарыстання яго сродкаў 117 сем’яў палепшылі свае жыллёвыя ўмовы, 11 атрымалі адукацыю, 9 – платныя медыцынскія паслугі, – прыводзіць статыстыку Сафія Барысаўна.

Сямейны капітал – адзіначасовая дзяржаўная падтрымка. Якія ўмовы яе прызначэння і памер.

– Ён прызначаецца ў безнаяўнай грашовай форме пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей. На 2024 год памер сямейнага капіталу вызначаны ў 31 480 рублёў.

Механізм пастаянна ўдасканальваецца. Указам № 69 ад 23 лютага 2024 года ўведзены дадатковыя ўмовы для прызначэння сямейнага капіталу і датэрміновага распараджэння яго сродкамі.

Да каго маюць дачыненне змяненні.

– Найперш да тых, хто хоча выкарыстаць сродкі для паляпшэння жыллёвых умоў. Цяпер права на датэрміновае распараджэнне будзе прадастаўляцца толькі ў тым выпадку, калі сям’я не мае на тэрыторыі Беларусі ва ўласнасці жылля, дзе на аднаго чалавека даводзіцца 15 м2 і больш. Да таго ж уведзена забарона на адчужэнне набытага такім чынам жылога памяшкання на працягу пяці гадоў з даты рэгістрацыі права ўласнасці на жыллё, у тым ліку таго, права ўласнасці на якое было зарэгістравана з 2020 года.

Ёсць новаўвядзенні і ў адносінах да атрымання платных медыцынскіх паслуг. Іх прадаставяць толькі ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Пры заключэнні дагавору на атрыманне стаматалагічных паслуг з дэпазіту будзе пераведзены аванс 50 % ад неабходнай сумы, а канчатковы разлік прадугледжаны толькі пасля завяршэння работ.

Аплата паслуг адукацыі таксама будзе рабіцца па часцях, гэта значыць, за бягучы і папярэдні навучальны год.

З чым звязаны новаўвядзенні і чым абумоўлена іх неабходнасць.

– Змяненні Указа № 69 скіраваны на павышэнне сацыяльнай адказнасці бацькоў за дабрабыт сям’і і дзяцей. Так, пры прызначэнні і датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу будуць улічвацца занятасць працаздольнага бацькі ці айчыма ў поўнай сям’і, бацькі ці маці – у няпоўнай: у першым выпадку на дату звароту і не менш за паўгода ў сукупнасці з апошніх 12 месяцаў перад месяцам звароту; у другім выпадку – на дату звароту і не менш за 12 месяцаў у сукупнасці з апошніх 24-х перад месяцам звароту.

Сямейны капітал прызначаецца ўсім шматдзетным сем’ям.

– Ёсць выключэнні. Ён не прызначаецца, калі дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы ці іх адабралі з сям’і.

Новы Указ рэгулюе парадак вяртання ў рэспубліканскі бюджэт неабгрунтавана выкарыстаных сродкаў у выпадку парушэння атрымальнікамі патрабаванняў заканадаўства аб сямейным капітале.

Указ набыў моц з 28 мая, з гэтай жа даты выключана абмежаванне тэрміну для звароту за прызначэннем сямейнага капіталу. Цяпер зрабіць гэта можна ў любы перыяд на працягу 18 гадоў.

Хто дапаможа ў гэтым.

– Падаць заяву на прызначэнне сямейнага капіталу і яго датэрміновае выкарыстанне неабходна ў службу «Адно акно» райвыканкама па адрасе г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17, кабінет 38. Пракансультуюць па гэтых пытаннях ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па адрасе г. Міёры, вул. Камуністычная, д. 8, кабінет 2 або па нумары 5 15 76.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.

 

0 комментариев

Добавить комментарий