Авторизация
 

Найперш — імідж

На первом плане— имидж Візітная картка

Начальнікам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў канцы мінулага года прызначаны Сяргей Міхайлавіч Лонь. Ён нарадзіўся 24 лістапада 1967 года ў Верхнядзвінску. Пасля школы закончыў тэхнікум фізкультуры, служыў ва ўнутраных войсках, а з 1 чэрвеня 1990 года — супрацоўнік органаў унутраных спраў. Займаў розныя пасады ў крымінальнай міліцыі. Завочна закончыў акадэмію МУС. У Міёры прызначаны з пасады старшага ўпаўнаважанага групы пошукавай работы аддзялення крымінальнага вышуку Верхнядзвінскага РАУС. Падпалкоўнік. Жанаты. Старэйшы сын ужо служыць у міліцыі, а малодшаму тры гады.

Штомесяц “прамую лінію” праводзіць начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама С. М. Лонь.

 

Сяргей Міхайлавіч, з якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца да Вас людзі?

— Не скажу, што такіх зваротаў шмат, але яны тычацца надзённага. З наступленнем зімы гэта знаходжанне транспартных сродкаў на вуліцах і ў дварах, калі міма іх цяжка праехаць ці прайсці, нельга расчысціць снежныя заносы. Думаю, міярчане заўважылі, што на вуліцах доўга стаячых машын не стала. Не будзем упускаць гэтую праблему і ў далейшым. Разлічваем, што яе дапаможа вырашыць стварэнне платных стаянак. У пэўнай ступені яны дазволяць паменшыць колькасць крадзяжоў з аўтамабіляў.

 

А як з крадзяжамі саміх аўтамашын?

— Іх апошнім часам не было. Нашы супрацоўнікі патруліруюць вуліцы. Але ўсё не ахапіць, таму вельмі разлічваем на ўмацаванне ўзаемадзеяння не толькі з аўтааматарамі, але і з усім насельніцтвам па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў.

 

Да слова сказаць, узровень даверу насельніцтва міліцыі павялічваецца, але ён яшчэ не на тым узроўні, як хацелася б. Таму над умацаваннем станоўчага іміджу работнікаў органаў унутраных спраў будзем настойліва працаваць.

 

Якія чарговыя крокі  ў гэтым напрамку?

— Чарговымі іх назваць нельга, гэта пастаянная работа па папярэджанні алкагалізацыі насельніцтва, нашы акцыі “Быт”, “Сям’я без насілля”, нагляд за грамадскімі месцамі і вытворчымі аб’ектамі, выяўленне “кропак” нелегальнай рэалізацыі спіртаўтрымліваючай вадкасці... Пералік можна працягваць. Цяпер выйшлі з прапановай у райвыканкам аб змяншэнні часу рэалізацыі танных пладова-ягадных він, каб прадаваць іх не больш чым з 10 і да 18 гадзін. Магчымы і іншыя абмежавальныя меры.

 

Нашым пастаянным клопатам з’яўляецца асабістая і маёмасная бяспека насельніцтва. Для яе ўмацавання прапануем жыхарам райцэнтра падключаць жыллё да ахоўнай сігналізацыі, паўсямесна закрываць на замок падвалы і кантраляваць іх наведванне. Нельга пакідаць без нагляду незамкнёныя веласіпеды.

 

Будзьце ўважлівымі, калі ў жыллё, у тым ліку на вёсцы, пад выглядам медыкаў, сацыяльных работнікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў розных служб жадаюць трапіць невядомыя людзі. Нярэдка гэта суправаджаецца продажам танных тавараў, нават уручэннем недарагіх падарункаў для пенсіянераў. Здараецца, “прыемныя” візіты заканчваюцца крадзяжамі грошаў ці каштоўных рэчаў. Просім неадкладна паведамляць пра такія выпадкі, пра іншыя супрацьпраўныя дзеянні. Не будзьце раўнадушнымі да скандалаў у суседзяў, да здзекаў над блізкімі на глебе п’янства, да продажу спіртаўтрымліваючых вадкасцяў, што прыводзіць да распаду сем’яў. Наша “гарачая лінія” 4-12-02 і дзяжурная служба 102 працуюць кругласутачна.

 

Якія першачарговыя задачы на новай пасадзе ставіце перад сабой і падначаленымі?

— На першым месцы стаіць абарона жыцця, здароўя, гонару і вартасці грамадзян, забеспячэнне ім асабістай і маёмаснай бяспекі. Будзем аператыўна рэагаваць на ўсе звароты, кантраляваць крымінагенную абстаноўку, канструкцыйна ўзаемадзейнічаць з пракуратурай, Следчым камітэтам. Большай увагі патрабуе прафілактыка рэцэдыўнай злачыннасці і яе істотная частка — сацыяльная і працоўная рэабілітацыя грамадзян, якія вярнуліся з папраўчых устаноў.

 

Сярод першачарговага — бяспека на дарогах, якая грунтуецца на адказных паводзінах усіх удзельнікаў руху.

Будзем узмацняць узаемадзеянне з усімі суб’ектамі прафілактычнай работы з мэтай папярэджання п’янства, падлеткавай злачыннасці.

 

Падрыхтаваў

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта