Авторизация
 

Пра шлюб і сем’ю

Не разумею той моды, якой у нашым 21 стагоддзі карыстаюцца “грамадзянскія” шлюбы. Не ведаю ніводнай такой шчаслівай…пары! Слова “сям’я” тут нават неяк не да месца. Такія грамадзянскія аб’яднанні часцей за ўсе карыслівыя або практычныя.

 

Справа не ў самім штампе ў пашпарце, а ў ладзе жыцця “кватэрнага аб’яднання”. І як тады растлумачыць дзецям, што галоўная каштоўнасць — гэта сям’я, калі бацькі — проста сужыцелі?!

 

У традыцыйных сем’ях муж і жонка часцей спяшаюцца ў свой дом-крэпасць, дзе іх чакаюць і рады ім, дзе сумесна выхоўваюць дзяцей. Многія бацькі ў такіх сем’ях мараць не толькі аб дабрабыце, але і аб тым, каб у іх пасялілася шчасце.

 

Спачатку была менавіта Сям’я. Яна склалася яшчэ да таго, як утварылася дзяржава, царква і іншыя грамадскія інстытуты. Яе трэба захоўваць як найвялікшую каштоўнасць. Тут мы штодзень адчуваем падтрымку, любоў, павагу, разуменне, а ў гэтай атмасферы дарослыя і дзеці разам растуць і развіваюцца.

 

Сям’я — крышталік грамадства, яго аснова. Ад яе залежыць, якія ў нас маральныя каштоўнасці, фамільныя традыцыі, духоўная культура і наогул стан грамадства. Як дрэва не можа без каранёў, так чалавек не можа жыць, расціць дзяцей без сямейных традыцый.

 

Першыя гады жыцця—самыя каштоўныя для чалавека, яго будучыні. Малы больш усяго залежыць ад бацькоў, ад таго, што яны будуць лічыць важным, а што — другарадным. Дарослых патрэбна вучыць, як ім выхаваць таленавітае дзіця.

 

Адчуванне таго, што цябе любяць, важна як і ежа на стале. І калі малы атрымлівае эмацыянальны зарад любові, ён саслужыць яму добрую службу.

 

Зараз кожны стараецца «спіхнуць» з сябе адказнасць: бацькі — на дзіцячы сад і школу, тыя — на бацькоў. Дарослыя шмат сіл прыкладаюць дзеля дасягнення дабрабыту. Але нярэдка сваю любоў да дзіцяці мамы і таты ставяць вышэй рызыкі вырасціць замкнутага, несамастойнага і непрыстасаванага да жыцця чалавека. Бацькі хочуць, каб дзіця больш часу праводзіла па-за межамі хаты ў дзіцячым садзе, школе, лагеры і г. д. Для чаго ж яны нараджаюць малых, каб не радавацца ім дома?! Як тут не ўспомніць Жорж Санд: “Сардэчная цеплыня, палкасць і нязменнасць пачуцця — вось што патрэбна ў сямейным жыцці”.

К. КАРНЯЛЮК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта