Топ-5 наиболее частых вопросов по поступлению в учреждения МВД составили сотрудники Миорского РОВД
gazeta 4-04-2024, 10:16 254 Грамадства / Адукацыя і выхаваннеВ районный отдел внутренних дел часто обращаются по поводу поступления в учреждения МВД. Вместе с заместителем начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению Андреем Люцким составили топ-5 наиболее частых вопросов.
У раённы аддзел унутраных спраў часта звяртаюцца наконт паступлення ва ўстановы МУС. Разам з намеснікам начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэем Люцкім склалі топ-5 найбольш частых пытанняў.
Якія навучальныя ўстановы рыхтуюць спецыялістаў для органаў унутраных спраў і па якіх накірунках.
– У дзённай форме ажыццяўляюць падрыхтоўку дзве ведамныя вну нашага міністэрства: Акадэмія і Магілёўскі інстытут МУС. На працягу чатырох гадоў курсанты засвойваюць усталяваны для юрыдычных устаноў курс прававых дысцыплін і шэраг прыкладных, вывучэнне якіх дазволіць будучым праваахоўнікам паспяхова выконваць задачы па барацьбе са злачыннасцю. Па заканчэнні атрымліваюць дыплом з прысваеннем кваліфікацыі «юрыст» або «юрыст з веданнем эканомікі», а таксама загадам Міністра ім прысвойваецца першае афіцэрскае спецыяльнае званне «лейтэнант міліцыі».
Рыхтуюць таксама спецыялістаў па спецыяльнасцях «Правазнаўства» і «Эканамічнае права» з рознай спецыялізацыяй. На «аператыўна-вышуковай дзейнасці» і «прававым забеспячэнні аператыўна-вышуковай дзейнасці» навучаюць спецыялістаў для аператыўных падраздзяленняў крымінальнага вышуку і наркакантролю, а «адміністрацыйна-прававая дзейнасць» і «прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі» неабходны для будучых супрацоўнікаў ДАІ і ўчастковых інспектараў. На спецыяльнасць «Эканамічнае права» ідуць курсанты, якія ў наступным стануць аператыўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй.
Куды звяртацца абітурыентам, якія вырашылі звязаць лёс з міліцэйскай прафесіяй.
– Перш-наперш да 15 красавіка з’явіцца ў РАУС. Прычым лепш падаць заяву загадзя, каб мець магчымасць не спяшаючыся прайсці ўсю працэдуру афармлення. Тым жа, хто адкладвае рашэнне да апошняга дня, акрамя падрыхтоўкі да выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання давядзецца яшчэ збіраць дакументы для паступлення і праходзіць ваенна-ўрачэбную камісію.
У якіх умовах вучацца курсанты. Ці існуюць адрозненні ад вучобы ў грамадзянскіх вну.
– Канешне, і гэта абумоўлена ў першую чаргу прававым статусам курсантаў: калі студэнты іншых вну пасля паступлення не мяняюць сваё становішча ў грамадстве, то курсанты з дня залічэння атрымліваюць правы і абавязкі супрацоўнікаў унутраных спраў. Іх ставяць на ўсе віды забеспячэння, ім прадастаўляюць бясплатнае жыллё і разам з тым яны, як і ўсе студэнты, атрымліваюць стыпендыю.
Да таго ж у адрозненне ад сваіх аднагодкаў курсанты Акадэміі і Інстытута ў перыяд навучання знаходзяцца пад пастаянным кантролем курсавых афіцэраў, а гэта, бадай, больш за ўсё заспакоіць любога з бацькоў. Аднак калі вярнуцца да абавязкаў – іх далучаюць для выканання задач па ахове грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі, на іх распаўсюджваюцца патрабаванні Дысцыплінарнага статута органаў унутраных спраў, адукацыйны працэс спалучаны з падпарадкаваннем рэгламентаваным патрабаванням.
Якія асаблівасці адбору абітурыентаў у ведамныя навучальныя ўстановы.
– Ён ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі МУС. Кандыдаты праходзяць папярэдняе вывучэнне, спецыяльную праверку і медыцынскі агляд. У год паступлення ім павінна быць не менш за 17 і не больш за 25 гадоў. На дзённую форму навучання могуць паступаць маладыя людзі з агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.
Дакументы, што неабходна прадаставіць для паступлення.
– Заяву ўстаноўленай формы, характарыстыку з месца вучобы, зацверджаную педагагічным саветам, пісьмовую згоду аднаго з бацькоў, калі абітурыенту няма 18 гадоў, адну фатаграфію 9х12 см і чатыры – 3х4.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.