Стремится быть среди людей миорчанка Валентина Крупенько
gazeta 27-03-2024, 11:52 1 433 Грамадства / Вясковае жыццё
Первая и главная причина, по которой миорчанка Валентина Крупенько стала активной посетительницей отделения для пожилых людей ТЦСОН, – стремление быть среди людей. Любить отношения, которые обогащают эмоционально, питают душу радостью и добротой. И ей здесь рады. С интересом слушают стихи поэтессы-любителя, вместе репетируют творческие номера, с которыми выступают не только в отделении и на районной сцене.
Першая і галоўная прычына, па якой міярчанка Валянціна Крупенька стала актыўнай наведвальніцай аддзялення для пажылых людзей ТЦСАН, – імкненне быць сярод людзей. Любіць стасункі, якія абагачаюць эмацыянальна, сілкуюць душу радасцю і дабрынёй. І ёй тут рады. З цікавасцю слухаюць вершы паэткі-аматара, разам рэпеціруюць творчыя нумары, з якімі выступаюць не толькі ў аддзяленні і на раённай сцэне.
У пачатку сакавіка ў Полацку прайшоў тур абласнога агляду-конкурсу «Не старэюць душой ветэраны». Сярод удзельнікаў з Міёршчыны арт-група «Нясумны ўзрост» аддзялення для пажылых людзей ТЦСАН. Іх танец з рознакаляровымі парасонамі прыемна здзівіў гледачоў. Сярод танцораў Валянціна Крупенька.
– На конкурсе некаторыя не паверылі, што мы – жанчыны ва ўзросце – танцаваць будзем. Праводзілі са сцэны гучнымі апладысментамі, – гаворыць Валянціна Рыгораўна. – Такія мерапрыемствы дораць зарад пазітыву, якога хапае надоўга. У самадзейнасці пастаянна ўдзельнічала, мне гэта падабаецца.
Часцей Валянціна Рыгораўна выступае ў якасці чытальніка. Прадстаўляла Міёрскі малочны завод, з якім звязаны ўсе сорак шэсць гадоў працоўнай дзейнасці, на раённым аглядзе-конкурсе мастацкай творчасці. Чытае свае вершы падчас мерапрыемстваў, якія ладзяць у аддзяленні, на творчых конкурсах, што праходзяць паміж ТЦСАН вобласці.
Рыфмаваць радкі пачала яшчэ шасцікласніцай. Пісала вершаваныя віншаванні для аднакласнікаў, пасля – для калег на заводзе. Магчыма, жыццё склалася па-іншаму, калі б пасля школы была магчымасць вучыцца. Марыла стаць настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
– Нас у сям’і чатыры дачкі. Бацькі – звычайныя сельскія працаўнікі. Тата хворым вярнуўся з вайны. Яго не стала, калі мне дзесяць гадоў было. Цяжка жылі, шмат працаваць даводзілася, – расказвае пра сваё дзяцінства Валянціна Рыгораўна. – Скончыўшы восем класаў Язненскай школы, у пятнаццаць гадоў пайшла працаваць на мясцовы сырзавод. Мама так і сказала: «Дачушка, я цябе не вывучу». Ад завода прайшла навучанне на малочным камбінаце ў Маскоўскай вобласці. Два гады ў Дзісне варыла пашахонскі сыр, затым накіравалі ў райцэнтр.
Назаўсёды ў сэрцы родная Язненшчына. Бывае там рэдка, піша пра яе часта.
Родная старонка – Язненшчына наша,
Любы мой куточак на зямельцы нашай.
Рэчанька Авута, ціхае азерца,
Як успамінаю, зашчымляе сэрца.
Тут усё мне родна, тут усё мне міла.
Вунь па той сцяжынцы ў школу я хадзіла.
Бегала я з дзецьмі, у лапту гулялі,
Журавіны спелыя ў Жадах мы збіралі.
У вачах матуля тупае ля печы,
Зараз яна будзе частаваць нас нечым.
Пахне вельмі дранкай, аж сліна сцякае,
І да столу маці ціха заклікае.
На стале яечня і блінцы таксама.
«Ешце, мае дзеткі», – кажа нам усім мама.
Смакату такую хуценька з’ядаем,
Дзякуем матулі і ў двор збягаем.
Ой, гады-гадочкі, як вы праляцелі,
Да любага дзяцінства зачынілі дзверы.
Вершы пра тое, што ідзе ад душы. Так характарызуе сваю паэзію Валянціна Рыгораўна. У яе радках знаходзяць адлюстраванне як асабістыя перажыванні, так і развагі пра падзеі, што адбываюцца ў свеце. У адным з запісаных ад рукі ў агульны сшытак вершаў гучыць рэха вайны і спадзяванне на светлую будучыню. Гэты твор публікавалі ў газеце «Друг пенсионера».
Ля клёна сівога бярозка расла,
На сонейку грэлася, росы піла.
Не ведала тая, што ў дні ліхалецця
Хлапца і дзяўчыну згубілі тут немцы.
Ля клёна высокага іх харанілі,
Ляжаць тут героі ў брацкай магіле.
Ад гора такога і жаху наўколе
Панікла на клёне зялёнае голле.
Жыццё пакідала, ён стаў засыхаць.
Бярозка яму пачала памагаць.
Да клёна-суседа лісцё прыгарнула:
«Не плач, не турбуйся, мой клёнік-дзядуля».
Цябе зберагу ад любой я пагрозы,
Не будуць тут ліцца нявінныя слёзы.
Не будуць чужынцы зямельку таптаць,
Над маці і дзеткамі зло рагатаць.
Радзіма-матуля, ад краю да краю
Блакітных дзянёчкаў табе я жадаю,
Каб чорныя хмары да нас не плылі.
Пад дрэўцамі б толькі грыбочкі раслі.
Сябры і знаёмыя часам пытаюцца ў Валянціны Рыгораўна, як нараджаюцца вершы. Адказвае: павінна штосьці ўсхваляваць. І тады на паперу хутка кладуцца радкі. Застаецца толькі падкарэкціраваць.
Адна з крыніц натхнення для паэткі – аддзяленне для пажылых людзей ТЦСАН, дзе чакаюць цікавыя стасункі і мерапрыемствы.
– Прыйшла сюды ў 2020 годзе. Для мяне важна быць сярод людзей, – заўважае суразмоўніца. – Цяжкім быў мінулы год. Пасля хваробы не стала мужа, даглядаю хворую дачушку. Разам з тым знаходзіла час, каб прыйсці сюды, сустрэцца з сяброўкамі. Стасункі і іх падтрымка дапамаглі перажыць няпросты перыяд. У любой сітуацыі не варта заставацца сам-насам, трэба ісці да людзей.
Парада ў вершах ад Валянціны Рыгораўны:
Бегут года в потоке жизни,
Их повернуть никак нельзя.
От детских лет до самой тризны
Бегут года, и мчат года.
За жизнь, дарованную Богом,
И что дала природа-мать.
Чего-то нужно нам достигнуть
И что-то нужно нам познать.
Так что давайте все, спешите,
Благие делайте дела,
Чтобы потом не обижаться,
Что жизнь прожита зазря
СЛОВА СПЕЦЫЯЛІСТУ
Ганна Ліскова, загадчык аддзялення:
– Валянціна Рыгораўна – чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Падтрымлівае любыя нашы прапановы і ідэі, ахвотна ўдзельнічае ў мерапрыемствах. Заўсёды да месца яе вершы – простыя, патрыятычныя, гумарыстычныя. Чытае іх па-майстэрску, з душой. Таму заўсёды гучаць апладысменты. Удзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах, злётах валанцёраў. Для нас яна прыклад жыццялюбства.СЛОВА СЯБРАМ
Ніна Міхайлаўна Федуковіч:
– Пазнаёміліся з Валяй гадоў сем таму ў клубе «Бажэна». Душэўная, добразычлівая, заўжды гатова прыйсці на дапамогу. Заўсёды з усмешкай, нягледзячы на жыццёвыя складанасці. Зараджае сваімі энергіяй і пазітывам.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.