Как защитить себя и своих близких от мошенников, спросила жительница Миорщины у старшего участкового инспектора милиции РОВД

В последнее время участились случаи мошенничеств в отношении пожилых людей. Они в силу возраста и состояния здоровья более уязвимы к доводам преступников. Как защитить себя и своих близких, спросила жительница Миорщины у старшего участкового инспектора милиции РОВД Виктора Гардукевича.

 Апошнім часам пачасціліся выпадкі махлярстваў у адносінах да пажылых людзей. Яны ў сілу ўзросту і стану здароўя больш уразлівыя да довадаў злачынцаў. Як абараніць сябе і сваіх блізкіх, спытала жыхарка Міёршчыны ў старшага ўчастковага інспектара міліцыі РАУС Віктара Гардукевіча. Ён патлумачыў:

– Летась часта злачынствы ўчынялі пад выглядам аказання дапамогі родным, якія нібыта сталі віноўнікамі дарожна-транспартных здарэнняў. Для кампенсацыі шкоды або непрыцягнення іх да адказнасці неабходна было перадаць буйную суму грошай.

Каб папярэдзіць правапарушэнні і злачынствы ў адносінах да пажылых людзей, а таксама павысіць іх асабістую і маёмасную адказнасць, РАУС праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы.

Зламыснікі тэлефануюць праз ІР-лініі з абаненцкіх нумароў розных краін: Малдовы, Латвіі, Літвы, Расіі. У большасці выпадкаў пацярпелымі становяцца пажылыя людзі, у першую чаргу жанчыны, якія не карыстаюцца інтэрнэтам або робяць гэта рэдка. Яны проста не сустракаюць інфармацыю пра тое, як абараніць сябе.

Нагадаем важныя правілы:

v калі вам тэлефануюць незнаёмцы на Вайбер ці Ватсап, з нумару з лагатыпам банка і прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, пакладзіце трубку і набярыце адзін з нумароў, указаных на адваротным баку банкаўскай карткі або сайце банка і ўдакладніце дэталі;

v не паведамляйце староннім асобам поўныя рэквізіты вашай карткі – асабліва код на яе адваротным баку;

v не пераходзьце па падазроных спасылках, не адчыняйце падазроныя сайты ў інтэрнэце;

v не размяшчайце ў інтэрнэце свае персанальныя дадзеныя, дадзеныя пашпарту і іншых дакументаў, рэквізіты карткі;

v для плацяжоў у інтэрнэце стварыце віртуальную картку, на якую пераводзьце грошы па меры неабходнасці.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.

 

0 комментариев

Добавить комментарий