Отношения наполняли трудовые будни миорчанки Анастасии Луковской
gazeta 2-03-2024, 13:27 2 085 Грамадства / Вясковае жыццё
Отношения наполняли трудовые будни Анастасии Ермолаевны Луковской. Более 20 лет на отдыхе, и не представляет себя без интересных дружеских встреч. Активистка клуба "Бажена " стала постоянной посетительницей отделения для пожилых людей ТЦСОН. Ей здесь тоже рады.
Стасункі напаўнялі працоўныя будні Анастасіі Ермалаеўны Лукоўскай. Больш за 20 гадоў на адпачынку, і не ўяўляе сябе без цікавых сяброўскіх сустрэч. Актывістка клуба «Бажэна» стала пастаяннай наведвальніцай аддзялення для пажылых людзей ТЦСАН. Ёй тут таксама рады.
Знать, как надо в гугл заходить.
Поискать, что хочешь, в интернете.
Получить ответ на свой вопрос
И узнать, что нового на свете.
Все, что надо, можно оплатить,
Заказать рецепты на лекарства.
Как же интересно стало жить,
С Интернетом жизнь нам стала сказкой.
Гэта радкі з гімна кафэ «Сярэбраны ўзрост», дзе пажылыя жыхары горада і раёна вучыліся камп’ютарнай граматнасці. Спяшалася на заняткі міярчанка Анастасія Лукоўская. Натхнёная новымі ведамі і навыкамі напісала гімн на матыў песні «Надежда», які працягвае гучаць на святочных сустрэчах.
Сяброўкі з клуба «Бажэна» даўно ведаюць пра ўменне Анастасіі Ермалаеўны рыфмаваць радкі, умела падкрэсліваючы сэнсавыя акцэнты. Знайшлося прымяненне яе таленту ў аддзяленні для пажылых людзей ТЦСАН. Працягвае складаць віншаванні ў вершах для імяніннікаў, піша вершаваныя візіткі для конкурсаў. Чытае свае вершы падчас сустрэч. Некаторыя – пра дзяцінства ўнучкі, якая ўсё лета праводзіла ў бабулі, пра родны дом у Лёзна, любоў да якога ў сэрцы назаўсёды – напоўнены душэўнай шчырасцю і кранаюць да слёз.
Пісаць вершы Анастасія Ермалаеўна пачала на адпачынку. Пралогам да яе творчасці можна лічыць гады працы ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, калі ўзначальвала прафсаюзную пярвічку. Да арганізацыі вольнага часу сваіх калег імкнулася падыходзіць творча і крэатыўна.
– У лёгкім на пад’ём калектыве ладзілі экскурсіі і паходы, весела адзначалі святы, – прыгадвае суразмоўніца. – Прывыкла быць сярод людзей. Без стасункаў не магу. З радасцю ішла на пасяджэнні клуба «Бажэна». Настолькі ж прыемна прыходзіць у тэрытарыяльны цэнтр. Вельмі ўдзячна загадчыку аддзялення Ганне Лісковай, спецыялісту Міраславе Плотнікавай, кіраўніку гуртка Аліне Ляшук, псіхолагу Зінаідзе Равецкай. Усе яны добрасумленна выконваюць свае абавязкі, любяць людзей, разумеюць і падтрымліваюць пажылых, нясуць святло і дораць дабрыню. Кожны раз сустракаюць нас цёплымі ўсмешкамі, дапамагаюць заставацца аптымістамі, крочыць у нагу з часам і адчуваць сябе патрэбнымі.
Акрамя ўрокаў камп’ютарнай граматнасці Анастасія Ермалаеўна асвоіла рукадзелле. На гуртку ў аддзяленні навучылася вязаць. Практыкуецца ў пляценні з газетнай саломкі. Падабаюцца заняткі з псіхолагам.
– Калі б давялося пражыць жыццё наноў, з юнацтва пачала б вывучаць псіхалогію, – заўважае яна.
Між тым яшчэ не ведаючы псіхалагічных методык, Анастасія Ермалаеўна сама вучылася разумець людзей і знаходзіць да іх падыход. На грубасць і негатыў у свой адрас у думках адказвала: «Добры чалавек. Дай Бог яму здароўя».
– Што з таго, калі раззлуешся і пачнеш канфліктаваць? Павышаны ціск, бяссонніца, хваробы… Ты ж не ведаеш, чаму чалавек так сябе паводзіць. Можа быць, у яго здарылася штосьці, – разважае суразмоўніца. – Трэба несці людзям дабро і такім чынам нейтралізаваць негатыў. Бывае няпроста. Аднак стараюся кіравацца гэтым прынцыпам.
Дабрынёй, святлом і любоўю прасяк- нуты яе вершы. Вось як гаворыць пра восень – пару, калі з’явілася на свет:
…Месяц дождливый, по-осеннему холодно,
Только холод в душе моей не живет.
Я люблю мою осень особенно,
Мне осень в подарок несет еще год…
Крыніца сілы і натхнення – сям’я. Сёлета ў Лукоўскіх залатое вяселле. Выхавалі двух сыноў, радуюцца поспехам двух ужо дарослых унукаў. Іх шчасце і дабрабыт – найлепшы падарунак.
Мне говорят, что слишком много
Любви я детям отдаю.
Что материнская тревога
До срока старит жизнь мою.
Ну что могу я им ответить.
Сердцам бесстрастным, как броня.
Любовь, мной отданная детям,
Сильнее делает меня.
В ней все: и радость, и терпение,
Возможность лишний год прожить.
Ведь ради этого и стоило самой родиться,
Чтоб сыновьям своим любовь дарить.
Як заўважае Анастасія Ермалаеўна, разам са складанасцямі і выпрабаваннямі па жыцці ёй сустракаліся добрыя людзі. Падтрымлівалі, падказвалі, дапамагалі знайсці выйсце з сітуацыі і прыняць правільнае рашэнне. І цяпер у яе акружэнні надзейныя сябры. У тым ліку – сярод наведвальнікаў аддзялення для пажылых людзей ТЦСАН.
ПАРАДА АД АНАСТАСІІ ЛУКОЎСКАЙ
– Любіце сябе. Любоў да сябе зусім не азначае эгаізм. Гэта перш за ўсё ўвага і клопат пра сябе. Сачыць за сваім знешнім выглядам, займацца пасільнымі фізічнымі практыкаваннямі, знаходзіць час для хобі – ва ўсім гэтым праяўляецца любоў да сябе. Таксама раю слухаць пазітыўныя афірмацыі. Гэта карысная і прыемная ўнутраная настройка.
РАДКІ БІЯГРАФІІ
Малая радзіма Анастасіі Ермалаеўны – гарадок Лёзна. Скончыўшы школу, адразу пайшла працаваць крэдытным інспектарам у мясцовае аддзяленне дзяржбанка. Завочна атрымала вышэйшую адукацыю ў Маскоўскім фінансава-эканамічным інстытуце. У Міёрах з 1971 года. Працавала ў аддзяленні дзяржбанку, ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, у арганізацыйным аддзеле райвыканкама.
СЛОВА СПЕЦЫЯЛІСТУ
Ганна ЛІСКОВА, загадчык аддзялення:
– Анастасія Ермалаеўна – чалавек актыўны і творчы. Гэта наша крыніца крэатыву. Патрэбны вершы для ўдзелу ў конкурсе – калі ласка. Да прыкладу, падрыхтавала візітку для абласнога турзлёту сярод аддзяленняў, што год таму праходзіў у Паставах. У вершаваных радках падкрэсліла ўсе адметнасці Міёршчыны.
СЛОВА СЯБРАМ
Зінаіда КАВАЛЁВА, наведвальніца аддзялення:
– «Ведь если звезды зажигают – значит, это кому-нибудь нужно? Значит, кто-то хочет, чтобы они были?» Для мяне зоркай стала Анастасія. Вялікая душа, жыццёвая мудрасць, высакароднасць, неверагодная харызма, мэтанакіраванасць, увасабленне жаночай прыгажосці – гэта ўсё пра яе. Анастасія Ермалаеўна – прыклад сапраўднай жанчыны. Шчасце, што яна ёсць.
Кацярына Рынкевіч.
Фота Казіміра Блажэвіча.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


