Какая ответственность предусмотрена за нарушение правил безопасности на железной дороге, рассказал инспектор милиции РОВД из Миор
gazeta 13-02-2024, 13:53 253 ГрамадстваОб административной ответственности за нарушение правил, обеспечивающих безопасность движения на железнодорожном и городском электрическом транспорте, рассказал участковый инспектор милиции РОВД Сергей Якушин:
Пра адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правіл, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным і гарадскім электрычным транспарце, расказаў участковы інспектар міліцыі РАУС Сяргей Якушын:
– Чыгунка – зона павышанай увагі. Нельга стаяць блізка да краю платформы пры набліжэнні поезда, падыходзіць да вагонаў, скакаць з пасажырскай платформы на пуці. Пераходзіць іх належыць толькі ў спецыяльна адведзеных месцах.
Згодна з арт. 18.2 КаАП, за парушэнне правіл, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным і гарадскім электрычным транспарце, прадугледжаны наступныя віды адміністрацыйнага спагнання:
v падкладванне на чыгуначныя і трамвайныя пуці прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху чыгуначнага ці гарадскога электратранспарта, – штраф у памеры ад дзвюх да 10 базавых велічынь;
v пашкоджанне чыгуначных ці трамвайных пуцей, ахоўных лесанасаджэнняў, снегаахоўных агароджаў ці іншых пуцявых аб’ектаў, збудаванняў і прылад сігналізацыі і сувязі – ад 20 да 50 базавых;
v парушэнне правіл праезду гужавога транспартнага сродку і прагону жывёлы праз чыгуначныя пуці, яе выпас паблізу пуцей – ад адной да 10 базавых велічынь;
v праход па чыгуначных пуцях ці знаходжанне на іх у месцах, не прызначаных для іх перасячэння, – да дзвюх базавых.
Пераважныя прычыны траўмавання на чыгунцы – невыкананне элементарных правіл асабістай бяспекі: размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў, ігнараванне гукавой і светлавой сігналізацыі, спробы зрабіць сэлфі з чыгуначнага рухомага састава.
Поезд, які рухаецца, спыніць няпроста. Яго тармазны шлях у залежнасці ад мноства фактараў дасягае 100 метраў. Неабходна ўлічваць, што пры хуткасці ў 100-120 км/гадз. ён за секунду пераадольвае 30 метраў, а пешаходу, каб перайсці праз пуць, патрэбна не менш за пяць-шэсць секунд.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.