Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Турыстаў сустракаюць…

 

Турызм для Дзісны — гэта той накірунак развіцця, які пры пэўных абставінах можа дапамагчы выправіць сітуацыю. У першую чаргу палепшыць інфраструктуру горада. Многія яго наведвальнікі сыходзяцца ў думцы: самы маленькі горад Беларусі мае сваю асаблівасць у тым, што тут кожны будынак, кожная вуліца — гісторыя. Аднак аб’екты турызму неабходна прывесці ў парадак. Зрабіць гэта магчыма пры наяўнасці фінансаў, якіх у нас няма і наўрад ці будуць у бліжэйшай перспектыве. Дык што ж можна зрабіць у такой сітуацыі? Мы прывыклі, што турысты-беларусы з-за мяжы прывозяць вопратку, нейкую бытавую тэхніку і інш. Сапраўдны турыст купляе сувеніры, якія адлюстроўваюць асаблівасці тых мясцін, якія ён наведвае. Вось і нядаўняя група турыстаў з Санкт-Пецярбурга выказала шкадаванне, што не могуць набыць сувеніры, якія б напаміналі ім пра Дзісну.

 

Што сёння мы можам зрабіць сваімі рукамі? На парозе год Дракона. Можна было б друкаваным спосабам вырабіць каляндарыкі на 2012 год, упрыгожыць іх здымкамі памятных мясцін Дзісны, з гербам і лагатыпам горада. Не дужа вялікая праблема выдаць буклет з тутэйшымі пейзажамі, храмамі. Мяркую, швачкі з “Віцябчанкі” маглі б зрабіць майкі з відамі Дзісны.

 

Кажуць, што новае — даўно забытае старое. Не так даўно лясгас вырабляў журавіны ў цукровай пудры. Іх нядрэнна куплялі. А калі б папрацаваць над дызайнам упакоўкі, адлюстраваць на ёй багацце навакольных лясоў?

Сярод турыстаў пераважаюць жанчыны, а гэта ў любым выпадку хатнія гаспадыні. Перакананы, што яны з задавальненнем купілі б посуд з элементамі дзісенскага дызайну. А можна распрацаваць і арнамент.

 

У Доме рамёстваў ёсць узоры адзення ХІХ і ХХ стагоддзяў, якое насілі дзісенцы. Чаму б не вырабіць макеты ў рост чалавека, каб турысты змаглі сфатаграфавацца ў такой “вопратцы”.

І не менш важнае — падрыхтоўка экскурсаводаў. Цяпер мы, мясцовыя краязнаўцы, па-рознаму трактуем некаторыя падзеі. Часта маем некалькі дат. Скажам, нават у рэспубліканскім друку было напісана, што патрыярх Ціхан 7 гадоў жыў і служыў у Дзісне. Знаходзіўся ён у нашым горадзе з 4 верасня 1915-га да глыбокай восені 1916 года. У 1917-ым яго ўжо выбралі Маскоўскім мітрапалітам, а 7 лістапада таго ж года — патрыярхам. Хтосьці павінен выдаць брашуру пра гісторыю горада, якая б была добрай падмогай для экскурсаводаў. Апошніх трэба грунтоўна падрыхтаваць. У гэтым плане дапамогу можа аказаць і раённая газета.

 

Фадзей  ШЫМУКОВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта