Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Страхавы сервіс

 

Страховой сервис Маладой дзяўчынай прыйшла ў страхавую службу Ганна Ільінічна Урублеўская.

— Было мне тады 24 гады, — успамінае яна. — Неяк звярнуўся старшыня Туркоўскага сельскага Савета з прапановай стаць страхавым агентам. Доўга думала што і адказаць. Сама я з Гарадка, людзей мясцовых не ведала. Тым не менш згадзілася. Мой участак — былы калгас “1-е Мая”. Потым трэба было абслугоўваць насельніцтва Дзісны і калгаса імя Кірава. Каб дабрацца ва Узмёны, ехала на рэйсавым аўтобусе ў Міёры, а потым такім жа чынам на Слабаду. Вярталася пешшу. Канешне, выкарыстоўвала спадарожны транспарт. Зімой запрагала ў сані каня, сама была з напарніцай за возніц. Часцей працавала ў звязцы з Тамарай Аляксееўнай Пашкоўскай. Вяскоўцы нават жартавалі, што мы з Тамарай ходзім парай.

 

Цікава паслухаць дасведчанага ў сваёй справе чалавека, у дадатак — нераўнадушнага. Што важна ў страхаванні? На ўласным вопыце Ганна Ільінічна пераконвалася: неабходна проста перабудоўваць псіхалогію людзей, хаця гэта складана. Расказвала пра віды страхавання, умовы заключэння дагавораў. Лічыла за галоўнае перайначыць падыход насельніцтва не націскным метадам, не паператворчасцю, а зразумелымі прыкладамі. Таму смела ішла на кантакт з любым чалавекам, давала сяброўскія парады, вучылася слухаць. Сваімі стараннымі адносінамі забяспечвала выкананне планаў. У нейкі перыяд працавалі брыгадным метадам, калі ўсе здабыткі ў агульны кацёл. Здаралася, што брыгада выручала. Гэта ў тым выпадку, калі былі вялікія аб’ёмы работы. Калі ўзнікалі цяжкасці, то на дапамогу запрашалі інспектара Зою Рынцэвіч. Субяседніца падкрэслівае: усё атрымаецца, калі праца падабаецца.

 

У калектыве маладую працаўніцу цанілі, узнагароджвалі граматамі, заносілі партрэт на Дошку гонару.

— Даводзілася шмат хадзіць пешшу, — расказвае Ганна Ільінічна, — на веласіпедзе ехаць баялася. Летам ідзеш ад вёскі да вёскі, ад хутара да хутара і марыш. Хараство наўкола — залюбуешся. Свае прыкметы склаліся, напрыклад, угадаць, да каго першага зайсці, каб было вынікова. Мне падабаліся людзі ў Сталярове. Тактоўныя, разумелі маю задачу і бачылі ў страхаванні абарону ад няшчасных выпадкаў. У іншых месцах даводзілася пераконваць чалавека, прыходзіць да яго па некалькі разоў, каб нарэшце аформіць дагавор. Не было ў мяне пропускаў у падаўжэнні дагаворных абавязацельстваў з кліентамі, узнаўляла дагаворы своечасова. Каб не забыцца, вяла журнал, у які ўсё заносіла, а вечарамі складала спісы, план дзеянняў на наступны тыдзень, дзень. Людзі нават дзівіліся, адкуль я даведваюся, што ім трэба занава заключыць дагавор па таму ці іншаму віду страхавання. І цяпер нават памятаю пра тэрміны. Даводзілася закладваць за страхаўшчыка свае грошы, хаця па інструкцыі рабіць так было нельга. Цесны кантакт падтрымлівала з бухгалтарамі. Заўсёды ведала, калі ў тым або іншым калектыве будуць выплочваць заробак.

 

Г. І. Урублеўская каля 30 гадоў адпрацавала ў раённым аддзяленні Белдзяржстраху. Цяпер жанчына на пенсіі, адзначае, што на першым часе сумавала, не знаходзіла сабе занятку, хаця была гаспадарка, якую трэба было даглядаць. Ніколькі не шкадуе, што большая частка яе жыцця была звязана са страхаваннем. Гэта карысная справа, якая патрэбна людзям.

Выказала шчырыя словы віншаванняў сваім калегам з нагоды нядаўняга юбілею.

Людвіг  КАСАТЫ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта