Молодёжь против СПИДа

Моладзь супраць СНІДу

Молодёжь против СПИДа
 

1 снежня адзначаўся Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДУ. З гэтай нагоды ў дзіцячай бібліятэцы райцэнтра для вучняў СШ №1 прайшло мерапрыемства. Інструктар-валеёлаг райпаліклінікі Ганна Ліскова прадставіла запрошаных гасцей — урач-інфекцыяніст Марыя Дзяркач, інспектар па справах непаўналетніх РАУС Андрэй Ільніцкі, спецыяліст ГА РК БРСМ Надзея Якубёнак, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Радзіхоўскі.

 

Пра прычыны, наступствы і вынікі страшнага захворвання падрабязна расказала прысутным Марыя Дзяркач. Увазе школьнікаў і гасцей прадэманстравалі кароткаметражны фільм. Дакументальная карціна не магла пакінуць раўнадушнымі гледачоў. Рэальныя гісторыі, легкадумныя паводзіны — і сумны вынік адбіваецца на пакутлівых наступных гадах, хвароба ў разгубленых, згасаючых вачах маладых людзей. Свабодныя сексуальныя адносіны, наркаманія — вось асноўная небяспека. Гінуць сотнямі штодзень не толькі бедныя людзі, а і выдатныя спартсмены, бізнесмены, маладыя мамы… Ніхто не ў сілах іх ратаваць. Над могілкамі, якія павялічваюцца кожны дзень, жалобную песню спяваюць, кружачы ў паветры, груганы. Ад убачанага было такое адчуванне, што па скуры пабеглі мурашы.

 

Молодёжь против СПИДа Затым выступіў Андрэй Ільніцкі. Пра карысную літаратуру, якая прапанавалася на выставе, распавяла вучням бібліятэкар Ірына Томка.

Падсумаваў сустрэчу Дзмітрый Радзіхоўскі. Ён адзначыў, што трэба перавагу аддаваць здароваму ладу жыцця і адказна ставіцца да кожнага свайго ўчынку.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.