Вогнетушыцелі ў наш час сустрэнеш практычна паўсюль. Гэта першасны сродак тушэння пажару на пачатковай стадыі.
Падзяляюць вогнетушыцелі па розных параметрах. Самыя важныя:
v па масе і спосабе дастаўкі да месца загарання,
v па рэчыве для тушэння і адсюль – па прызначэнні.
Вуглекіслотныя
Такія вогнетушыцелі прызначаны для тушэння рэчываў, гарэнне якіх не можа адбывацца без доступу кіслароду. Запраўлены яны вуглякіслым газам. Могуць прымяняцца для тушэння электраўстановак пад напругай не больш за 10 000 В, мэблі, карцін.
Парашковыя
Імі тушаць нафтапрадукты, гаручыя матэрыялы, электраўстаноўкі пад напругай да 1 000 В. Падыходзяць для ліквідацыі ўзгаранняў у аўтамабілях.
Паветрана-пенныя
Прымяняюць для тушэння арганічных цвёрдых матэрыялаў, вадкасцяў, дрэва, паперы, фарбы і гаруча-змазачных матэрыялаў. Такія прыборы тушаць пенай, што з’яўляецца з дапамогай пенаўтваральніка, воднага раствору і выцясняльнага газу.
Да кожнага вогнетушыцеля ёсць кіраўніцтва па эксплуатацыі (пашпарт) з указаннем асноўных характарыстык: прынцыпа работы, даты вырабу і іншых.
У дзеянне ўсе вогнетушыцелі прыводзяць прыблізна аднолькава: зняць пломбу – выцягнуць загваздку – націснуць на рычаг, накіраваўшы шланг (сопла) на ўзгаранне.
Важна памятаць пра меры перасцярогі. Так, тэмпература вуглекіслаты пры выхадзе каля -70 градусаў па Цэльсію. Пры судакрананні са скурай узнікнуць апёкі.
! Перш чым прымяніць вогнетушыцель, трэба азнаёміцца з яго прынцыпам дзеяння.
Вольга ГІРЖДА, інспектар РАНС. Фота для ілюстраціі.