Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Одна запись Адзіны запіс

 

У працоўнай кніжцы Тамары Аляксееўны Пашкоўскай адзіны запіс: прынята на работу страхавым агентам аддзялення “Белдзяржстраху” ў 1976 годзе. Вось як пра гэта ўспамінае субяседніца.

 

— У жніўні 2010-га споўнілася амаль 35 гадоў маёй работы на адным месцы. Абслугоўвала Туркоўскі, Узмёнскі сельсаветы, частку Дзісны.

Як людзі прыходзяць у страхавую службу? Па розных прычынах. Не апошнюю ролю адыгрывае выпадак. Вось і ў Тамары Аляксееўны пасля замужжа паўстала пытанне аб працаўладкаванні. Параілі паспрабаваць сябе ў ролі страхавога агента.

 

— А чаму б і не, — прадаўжае гутарку субяседніца. — Маладая, хадзіць пешшу — не прывыкаць. На ўчастку шмат хутароў. Дарогі дрэнныя. Лічу, што раней нагрузка на страхавога агента была большай. Цяпер з кожным годам менее насельніцтва, жыхары памяншаюць асабісты статак. Значыць, змяншаецца і дагаворная база. Мы падладжваліся пад уклад жыцця вяскоўцаў. Даводзілася рана ўставаць, каб заспець сваіх кліентаў па хатах да работы. Нямала даводзілася пісаць, бо спісы складаліся ўручную. У калгасе прыкладна чалавек 400. Нагрузкі не баяліся.

 

Расказала Тамара Аляксееўна пра брыгадны метад працы, які нейкі перыяд вельмі прапагандаваўся.

Трэба дадаць, што страхавыя агенты — тыя ж вясковыя людзі. Даводзіцца трымаць гаспадарку, даглядаць яе. А яшчэ дзеці. Тамара Аляксееўна з мужам выхавалі трох цудоўных сыноў.

 

З выхадам на пенсію, здаецца, жыццё паспакайнела.

— Цяпер зусім іншы распарадак, — з усмешкай адзначае Тамара Аляксееўна. — Не трэба спяшацца да сваіх кліентаў, засталася хатняя гаспадарка. Ёсць і кароўка, кабанчыкі, куры. Часам сумую. Тады бяруся за тэлефон і званю. Прывітанне Ані Урублеўскай, Валі Кубліцкай, Раі Бахір, Раі Казлоўскай. Шчыра віншую ўсіх працаўнікоў раённага аддзялення “Белдзяржстраху” з юбілеем — 90-годдзем. Новых вам здабыткаў. Мы, ветэраны, сочым за вашай працай і спадзяёмся, што заваюеце новыя вышыні.

 

Людвіг  КАСАТЫ.

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта