В Миорах состоялась отчётно-выборочная конференция женской районной огранизации

 На тэрыторыі Міёршчыны дзейнічаюць 16 пярвічак, якія 177 прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва аб’ядноўваюць у Беларускі саюз жанчын. Яны ўдзельнічаюць у кіраванні дзяржаўнымі справамі, адстойваюць інтарэсы і законныя правы сваіх паплечніц, сям’і, дзяцей. Пра гэта гаварылі на справаздачна-выбарчай канферэнцыі раённай арганізацыі.


У пасяджэнні прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Ён адзначыў асаблівую ролю жанчыны ў развіцці дзяржавы, грамадства, інстытута сям’і:

– Часам вам прасцей вырашаць пытанні ў сілу жаночай мудрасці і мяккасці. Вы прысутнічаеце ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Голас жанчыны чутны і важны і на палітычнай арэне, і ў паўсядзённасці. Дзякуй за вашу работу, адносіны да справы.


Члены раённай арганізацыі саюза жанчын актыўна ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях. У падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму працавалі ў складзе камісій і назіралі за ходам галасавання 24 чалавекі. Пастаянна займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі і грамадства. Без іх не абыходзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, мітынгі, аўтапрабегі, працоўныя акцыі, накіраваныя на дабрабыт малой радзімы. 8 Сакавіка, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, Дзень Маці, Дзень ведаў – кожнае свята адгукаецца ў жаночых сэрцах. Напярэдадні Новага года атрымліваюць дапамогу шматдзетныя і няпоўныя сем’і. Імкненне атуліць усіх акружаючых увагай, клопатам і любоўю – прыроджанае пачуццё жанчыны.


Свет славіць жанчыну-маці, жанчыну-працаўніцу. Урачыстыя мерапрыемствы праходзяць напярэдадні Дня маці і 8 Сакавіка. Раённая і першасныя арганізацыі ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў для прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва. У Дзень маці традыцыйна ўшаноўваюць жанчын, удастоеных Ордэнаў маці і маці-гераіні, прэміі імя З. Тусналобавай-Марчанка. Кожная пад апекай БСЖ. Сумесна з аддзелам загса і раённым камітэтам БРСМ віншуюць маладых матуль і тых, хто знаходзіцца ў чаканні папаўнення, у радзільным аддзяленні бальніцы.


Поўную версію чытайте ў новым выпуску раённай газеты.

Алена ВАРОНІНА.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий