Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Увага — пажылым

 

Кожны дзень па тратуарах і пешаходных дарожках спяшаюцца людзі, сярод якіх шмат пажылых. Хочацца засяродзіць увагу менавіта на ўзаемаадносінах вадзіцеляў і пешаходаў — людзей сталага ўзросту. І гэта невыпадкова: статыстыка сведчыць, што больш 20% дарожных аварый здараецца па віне тых, каму за 60 гадоў. Сярод гэтай узроставай групы самы высокі паказчык смяротнага траўматызму. Летась у лістападзе ў вобласці адбыліся 34 дарожныя аварыі з удзелам пешаходаў, з іх 11 чалавек у пенсійным узросце. На вялікі жаль, чацвёра загінулі. Асабліва пільнымі неабходна быць вадзіцелям у цёмны час. Пажылых людзей у гэты перыяд можа падвесці зрок. Яны своечасова не заўважаюць набліжаючыйся аўтамабіль і не паспяваюць зрэагаваць.

 

Сёлета карціна на дарогах азмрочана рознымі здарэннямі. Ужо ў снежні адбылося 7 ДТЗ з удзелам пешаходаў. Двое пенсіянераў пераходзілі праезную частку ва неўстаноўленых месцах.

 

Сярод прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пажылых пешаходаў істотную ролю адыгрываюць узроставыя змены ў арганізме: запаволеная рэакцыя, слабыя зрок і слых, дрэнная арыентацыя ў інтэнсіўным руху транспарту, а таксама прыём лекаў, якія аказваюць пабочнае ўздзеянне, уплываюць на самаадчуванне і могуць паспрыяць учынкам, якія прыводзяць да надзвычайных здарэнняў. Таму вадзіцелі, убачыўшы на праезнай частцы чалавека ў пажылым узросце, павінны дакладна ацаніць сітуацыю, не спяшацца ціснуць на газ. Удзельнікам дарожнага руху, асабліва ў цёмны час, трэба прымацоўваць да адзення святлоадбіваючыя элементы, лепш нарукаўныя павязкі.

 

Пераканаўчая просьба да ўсіх грамадзян: будзьце ўважлівымі да сваіх пажылых бацькоў, родзічаў, суседзяў. Старайцеся больш удзяляць ім увагі, не пакідайце іх без нагляду, па меры магчымасці не адпускайце адных на вуліцу. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

 

Аддзяленне агітацыі

і прапаганды УДАІ УУС аблвыканкама.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта