Авторизация
 

Дзень інфармавання ва Узмёнах прайшоў 19 студзеня

36

 Дзень інфармавання прайшоў у чацвер на тэрыторыі Узмёнскага сельсавета. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама ў працоўных калектывах абмеркавалі актуальныя тэмы студзеня і выслухалі вяскоўцаў.


Апошняя нядзеля месяца азнаменавана Днём беларускай навукі. На гэтай тэме ў размове з жыхарамі аграгарадка Узмёны акцэнтаваў увагу старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.

Адзначана, што беларуская навука – грунтоўная з савецкай пары і здольна вырашаць прарыўныя задачы. Наша краіна развіваецца ў нанатэхналогіях, атамнай і ўзнаўляемай энергетыцы, аэракасмічнай галіне, штучным інтэлекце, лічбавізацыі і рабатызацыі, біятэхналогіях і фармацэўтыцы, машына- і прыборабудаўніцтве, дакладным земляробстве, стварэнні новых лекаў і методык у ахове здароўя і шматлікіх іншых абласцях. Ва ўмовах санкцыённага ціску з боку несяброўскіх краін беларускія вучоныя, атрымаўшы падтрымку дзяржавы, змаглі замяніць імпартныя тэхналогіі, арганізаваць вытворчасць неабходных тавараў.


Па дадзеных НАН, да пачатку 2022 года распрацавана і даведзена да стадыі практычнага прымянення 430 навінак, у тым ліку 51 найменне абсталявання (машын, прыбораў), 25 новых матэрыялаў і рэчываў, 37 тэхналогій, 317 найменняў лекавых сродкаў, методык і іншай навукова-тэхнічнай прадукцыі. Створана пяць новых і мадэрнізавана шэсць існуючых вытворчасцей, ажыццёўлена тэхнічная падрыхтоўка 36-ці. У 2021-м годзе з выкарыстаннем новых тэхналогій выраблена на 1,99 мільярда рублёў прадукцыі, рэалізавана на 1,88 мільярда, пастаўлена на экспарт на 20,9 мільёна долараў ЗША.


Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, да пачатку 2022 года ў Беларусі налічвалася 445 арганізацый, якія займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі. У гэтай сферы было занята 25 644 чалавекі. Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў складаюць 20,7 % ад агульнай колькасці даследчыкаў.


У нас працуюць вучоныя з сусветнымі імёнамі. Многія беларускія навуковыя школы шырока вядомы далёка за межамі краіны. У іх ліку школа ў вобласці транспланталогіі органаў і тканак, якая дзейнічае на базе Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Шмат жыццяў захавана дзякуючы ёй. Школа ў вобласці квантавых даследаванняў і распрацовак у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, нейрафізіялагічная – Інстытута фізіялогіі НАН і г. д.

 

Наталія Станкевіч.

Фота Казіміра Блажевіча.

Поўную версію чытайте ў раённай газеце.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта