Миорщина присоединилась к благотворительной акции для людей пожилого возраста "От всей души"

Дабрачынная акцыя для людзей пажылога ўзросту «Ад усёй душы» праходзіць у краіне з 3 па 15 студзеня. На Міёршчыне адрасам добрых спраў стала аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Тут ладзілі цёплае зімовае свята з песнямі, віншаваннямі і падарункамі.


Гасцей пятнічным днём 6 студзеня ў аддзяленне завітала шмат. З зімовымі святамі віншавалі супрацоўнікаў і пастаяльцаў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вячаслаў Бялько, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. Далучыліся да акцыі піянеры і актывісты БРСМ. Як і належыць гасцям, прыехалі ўсе з падарункамі. Парадавалі сувенірамі і салодкімі ласункамі. Канцэртную праграму падрыхтавалі артысты Дзісненскага гарадскога Дома культуры.

 

Свята атрымалася па-зімоваму бадзёрым і па-дамашняму ўтульным. Госці жадалі, каб у доме, якім стала аддзяленне для сваіх пастаяльцаў, панавалі шчасце, утульнасць і дабрабыт, а на сэрцы ў яго жыхароў было лёгка і радасна.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий