Социальный работник из Дисны Татьяна Малыш занята в этой сфере свыше 30 лет

 Больш за 30 гадоў сацыяльны работнік Таццяна МАЛЫШ клапоціцца пра пажылых дзісненцаў, якім патрэбна дапамога ў хатніх і гаспадарчых справах. Шчыра радуецца, калі яе работай задаволены. Востра перажывае з-за скарг, хоць здараліся яны вельмі рэдка. Па большасці адрасах яе чакалі і чакаюць як роднага чалавека.


На доўгую размову ў сацыяльнага работніка таццяны малыш часу няшмат. Спяшаецца да сваіх падапечных. Цяпер іх пяцёра, у дзень наведваецца на чатыры – пяць адрасоў. План работы складае ўвечары: да каго і ў колькі прыйсці, якімі справамі займацца.

 

У сацыяльнай службе Таццяна Малыш з 1990 года. Прывяла сюды патрэба ў працы. Дом піянераў у Дзісне, дзе працавала культарганізатарам, зачынілі, трэба было шукаць іншае працоўнае месца. Прапанавалі паспрабаваць сябе ў якасці сацыяльнага работніка.

 

Клапоцячыся пра пажылых гараджан, Таццяна Іванаўна займалася выхаваннем пяці ўласных дзяцей. Цяпер старэйшы сын Аляксандр жыве з сям’ёй у Міёрах, заняты на металапракатным заводзе. Дачка Наталля – спецыяліст у Дзісненскім гарвыканкаме, Алена – бухгалтар на ЛВДС. Святлана ў Наваполацку, працуе памочнікам урача-эпідэміёлага. Самая малодшая Ганна – студэнтка-першакурсніца Полацкага дзяржуніверсітэта, будзе хімікам-тэхнолагам. Надзейны памочнік для Таццяны Іванаўны дома і на працы муж Канстанцін Анатольевіч.

 

На думку сацыяльнага работніка, важнае правіла ў іх справе – умець пераключацца з уласных турбот на клопаты падапечных і наадварот.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

0 комментариев

Добавить комментарий