Авторизация
 

Паўдзельнічайце ў дабрачынным зборы сродкаў для набыцця падарункаў да Новага года дзецям-інвалідам і сіротам

66

 Традыцыйны праект «Пастукайся ў мае дзверы, Дзядуля Мароз!» запрашае нераўнадушных людзей паўдзельнічаць у дабрачыннай місіі па зборы грашовых сродкаў для набыцця кандытарскіх вырабаў і навагодніх сувеніраў. Яны стануць часткай цуда, якога з нецярпеннем чакаюць дзеці, пазбаўленыя здароўя і мацярынскай любові.


На тэрыторыі Міёршчыны пражывае 74 дзіцяці-інваліда і 41 дзіця, якое засталося без апекі бацькоў. Усе яны маюць патрэбу ў дапамозе, ахове і ўвазе.

Дзякуй усім, хто падтрымліваў гэты праект раней. Вельмі спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва і ўпэўнены, што сёлета нам разам атрымаецца напісаць для гэтых дзетак новую навагоднюю казку-быль.


Грашовыя сродкі можна пералічыць да 15 снежня на рахунак тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва BY18AKBB36423210001352100000 у ЦБП № 213 ААТ «Беларусбанк» г. Міёры, БІК AKBBBY2X УНП 390173309 ОКПО 29154847 УНК 4343. Прызначэнне плацяжу: навагодняя дабрачынная акцыя 2023.

З прапановамі і пытаннямі звяртайцеся на нумар 5 27 89, 4 04 16.

 

Алена ШАЛОНЬКА,

намеснік старшыні райвыканкама.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта