Инспекторы ДПС наблюдают за пешеходами в Миорах

 Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Захавай сабе жыццё» праходзіць з 18 па 28 кастрычніка. Скіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў. Пад асаблівай увагай інспектараў ДАІ – аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог, паводзіны пешых удзельнікаў дарожнага руху.

За дзевяць месяцаў на дарогах краіны колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў знізілася з 714 да 675, параненых – з 594 да 564, загінулых – са 118 да 109. Разам з тым за першы тыдзень кастрычніка зарэгістравана 27 ДТЗ, у якіх тры чалавекі загінулі і 24 траўмаваны.

На Міёршчыне з пачатку года дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў не зарэгістравана.

Будзьце ўважлівымі на дарозе, рухайцеся па правілах, абазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі. 82 чалавекі са 109 загінулі ў цёмны час сутак.

Аляксандр КАПУСЦІН,

начальнік аддзялення ДАІ РАУС.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.