Авторизация
 

Каб мозг у тонусе трымаць i чалавека ўратаваць

Каб мозг у тонусе трымаць i чалавека ўратаваць
Забыўся, куды паклаў рэчы, што планаваў зрабіць вечарам ці які сёння дзень. Падобнае час ад часу здараецца з кожным. Аднак у сталых людзей праблемы з памяццю і ўвагай могуць стаць пастаяннымі і істотна ўскладніць паўсядзённае жыццё. Прафілактыка дэменцыі – адзін са складнікаў трэнінгаў, што праходзяць у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ТЦСАН. Другая частка сустрэч – практыкум па аказанні першай дапамогі. 

Рознакаляровы тэст і табліца Шультэ
 

Мысленне, маўленне, успрыняцце, увага, памяць – важныя кагнітыўныя працэсы, якія трэба пастаянна трымаць у тонусе. Таму практыкаванні, якія прапанавала для гімнастыкі мозгу псіхолаг Зінаіда Равецкая, актуальныя для любога ўзросту. Адметнасць кагнітыўнай трэніроўкі ў тым, што яна актывізуе абодва паўшар’і мозгу, што станоўча ўплывае на яго дзейнасць. 
Адно з практыкаванняў – «Рознакаляровы тэст». На лісце паперы назвы колераў. Слова «жоўты» надрукавана сінім, «чорны» – зялёным і так далей. Называць трэба не словы, а колер, якім яны абазначаны. Задачка не з простых і можна заблытацца, асабліва, улічваючы тэмп.
Карысныя для мозгу табліцы Шультэ. Нямецкі псіхіятр і псіхатэрапеўт Вальтэр Шульт распрацаваў іх для даследаванняў увагі. У табліцу ўпісаны ўразнабой лічбы ці літары, называць 
іх трэба паслядоўна. Пастаянныя трэніроўкі паляпшаюць перыферычнае зрокавае ўспрыманне, што важна ў тым ліку для хуткасці чытання.
Спадабалася ўдзельнікам практыкаванне «Знакі пальцамі». Яно здаецца вельмі простым – правай рукой паказваем знак «окей», левай – «мір» (яшчэ яго называюць «Вікторыя» – «перамога») і чаргуем знакі на пальцах. Больш просты варыянт – паказваць адзін знак на абедзвюх руках і чаргаваць з другім. 
Яшчэ адзін спосаб падтрымліваць мозг у тонусе – сінхроннае пісьмо. Абедзвюма рукамі малюем фігуры. Напрыклад, два кругі, два трохвугольнікі і так далей. Ускладненая задача – адной рукой маляваць напрыклад, квадрат, а другой – круг. 
За пастаянную практыку мозг будзе вельмі ўдзячны.

Першая дапамога пры непраходнасці дыхальных шляхоў

«Не ў тое горла трапіла». Так часам называюць сітуацыю, калі іншароднае цела пранікае ў дыхальныя шляхі. Часцей за ўсё падобнае здараецца падчас прыёму ежы. Такія выпадкі могуць мець трагічны фінал, калі своечасова не дапамагчы.
Як заўважыла інструктар Ганна Ліскова, непраходнасць дыхальных шляхоў можа быць частковай ці поўнай. Пры частковай чалавек пачынае каш-
ляць, можа гаварыць. У такім выпадку трэба раздражняць кашаль: задаваць пытанні, на якія будзе кароткі станоўчы адказ. Напрыклад, «Ты папярхнуўся?» – «Так», «Кашляць можаш?» – «Так» і да таго падобнае. Іншароднае цела будзе рухацца ўверх і выйдзе з дыхальных шляхоў.
Пры поўнай непраходнасці чалавек не можа дыхаць і гаварыць, трымаецца за горла, твар сінее. Можа назірацца сіпенне, гэта выходзіць астаткавае паветра. Патрэбна экстранная дапамога, для якой ёсць не больш за тры хвіліны. 
Алгарытм дзеянняў наступны:
1. Гаворым пацярпеламу: «Я зараз табе дапамагу». Гэта трэба, каб наступныя дзеянні не выклікалі ў яго непаразу-
мення і не напалохалі.
2. Падыходзім ззаду. Адной рукой абхопліваем пацярпелага пад грудзямі і злёгку нахіляем уперад (чалавека высокага росту ці цяжарную жанчыну просім стаць на калені. Астатнім дапамагаем у палажэнні стоячы). Другой рукой робім пяць размашыстых удараў далонню паміж лапаткамі.
3. Абедзвюма рукамі абхопліваем спераду. Пры гэтым трэба скласці далоні: адну згінаем у кулак і накрываем другой (як пры ніжняй падачы ў валейболе).
4. Націскаем унутр паміж пупком і мечападобным адросткам грудзіны і затым робім рух уверх. Так паўтараем пяць разоў.
5. Паўтараем дзеянні, пакуль іншароднае цела не выйдзе з дыхальных шляхоў. 
Такі спосаб актуальны для дзяцей ад года, дарослых і пажылых людзей. Іншая методыка для немаўлят. Часам можна пачуць параду: калі малое падавілася, трэба перавярнуць яго ўніз галавой і патрасці за ножкі. На самой справе дзейнічаюць так:
1. Пакласці немаўля жыватом на сваю руку (лепш прысесці і руку з малым падтрымліваць каленам) і двума пальцамі – сярэднім і ўказальным – зрабіць пяць слізгальных удараў па спіне ад лапатак да галавы.
2. Перакласці дзіця спінай на другую руку, зафіксаваць становішча і двума пальцамі пяць разоў націснуць пад грудзямі.
3. Паўтарыць дзеянні.

!!! У любым выпадку, перш чым аказваць дапамогу пры поўнай непраходнасці дыхальных шляхоў, трэба патэ-
лефанаваць на 103. Каб не губляць час, даручыце гэта таму, хто побач. У іншым выпадку скарыстайцеся гучнай сувяззю на мабільным: так можна адначасова ратаваць чалавека і выклікаць дапамогу. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ
рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта