Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Будучае падлеткаў

 

Многія людзі сыходзяцца на думцы, што юнацтва пераломны момант у працэсе сацыялізацыі і што менавіта ў такім узросце зносіны носяць асабліва напружаны характар. Пры гэтым цяжка вызначыць, калі пачынаецца і калі заканчваецца падлеткавы ўзрост, але існуе думка, што з 12 і да 18 гадоў доўжыцца гэты няпросты перыяд.

 

Правапарушэнні — з’явы, якія часта сустракаюцца ў падлеткавым узросце. Яны носяць кароткачасовы характар, ці з’яўляюцца пачаткам злачыннай кар’еры? Высновы можна зрабіць, калі прааналізаваць паво-дзіны і сацыяльнае паходжанне падлетка, а таксама паступова вывучаць яго асобу. Акрамя гэтага прымаюцца да ўвагі ўзрост і здольнасці, улічваецца ўзровень развіцця. Пазітыўнае развіццё дзяцей аказвае вялікі ўплыў на тое, як можа скласціся іх далейшы лёс. У Новапагосцкай школе, як і ў іншых, “цяжкія” падлеткі на асаблівым уліку. Аднак яны займаюцца ў гуртках і спартыўных секцыях, з імі праводзяцца размовы на тэмы “Сямейныя каштоўнасці”, “Я дзіця — я грамадзянін”, “Паразмаўляем пра адказнасць”, “Грошы — дрэнны гаспадар, або добры слуга” і інш. Кожную суботу  яны “падарожнічаюць” па прававым сайце.

 

Асноўная праблема, якую трэба вырашыць у гэтым узросце, — пошук свайго “Я”. У працэсе самавызначэння падлетак павінен адказаць на тры пытанні: “Хто я?”, “Адкуль я?” і “Куды я іду?” Ён будзе прымяраць на сябе розныя сацыяльныя ролі, пакуль не знойдзе тую, якая падыходзіць для яго найлепш. Калі хлопец ці дзяўчына выбралі правільны шлях, ім трэба дапамагчы не толькі ў школе, але і дома. Толькі такая сувязь дае станоўчы вынік. Для гэтага ў нашай школе працуе служба СППС. Раз у чвэрць школьная гас-ціная “Шчаслівае дзяцінства” збірае бацькоў. На жаль, не ўсе запрошаныя маюць жаданне прымаць удзел у школьным жыцці сваіх дзяцей.

Паважаныя таты і мамы, толькі ад вас залежыць будучае вашых дзяцей.

 

Наталля КУДРАШОВА,

педагог сацыяльны

Новапагосцкай СШ-сада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта