Ой, на Івана, ой, на Купалу

Працяглы халодны дождж вечарам 6 ліпеня хоць крыху і змяніў святочныя планы супрацоўнікаў Цвецінскіх бібліятэкі і Цэнтра народнай культуры і фальклору, аднак не астудзіў жадання падарыць аднавяскоўцам добры настрой. Замест вулічнай пляцоўкі купальскае свята перанеслі ў фае і на паўтары гадзіны акунуліся ў яго незвычайную атмасферу.

Святочная праграма «Ой, на Івана, ой, на Купалу» ўключала народныя і сучасныя песні, вясёлыя танцы, конкурсы з акцэнтам на купальскія традыцыі. Дзяўчаты і жанчыны плялі вянкі, мужчыны вязалі венікі, дзеці завязвалі каляровыя стужкі на бярозавыя галінкі і загадвалі жаданні. Канешне, не абышлося без пошуку папараць-кветкі. Згодна з народным павер’ем, хто яе знойдзе, таму раскрыюцца ўсе таямніцы свету і скарбы самі ў рукі пойдуць.

– Удзельнікам конкурсаў уручалі прызы. Дзеці гулялі з задавальненнем, дарослыя, як звычайна, адважваліся не адразу, – расказвае пра свята загадчык Цвецінскага ЦНКіФ Таццяна Шчарбакова. – Прадумваючы сцэнарый праграмы, імкнуліся ўлічыць усе асаблівасці купальскага свята. Пад- рыхтавалі касцёр на вуліцы. Дождж паціх – вогнішча заззяла. У полымі згарэлі нягоды і няшчасці. Значыць, усё будзе добра.

Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фота прадаставіў Цвецінскі ЦНКіФ

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.