Рамонт на фінішнай прамой
gazeta 8-07-2022, 16:46 459 ГрамадстваУ двары Узмёнскай школы пуста. Ні гуку з калідораў і класных кабінетаў. У дзяцей любімыя летнія канікулы, у настаўнікаў – доўгачаканы водпуск. Загадчыку гаспадаркай Міхаілу СВІСТУНУ пакуль не да адпачынку: трэба завяршыць рамонт.
Спраў засталося няшмат.
– Пафарбаваць гульнёвую пляцоўку ў садку, спартыўную – ля школы, замяніць асвятленне ў школьнай спартзале, – акрэслівае задачы Міхаіл Свістун. – Новыя лямпы закупілі, устанавіць іх – справа электрыкаў, на наступным тыдні іх чакаем.
Рыхтаваць школу і дзіцячы садок – яны знахо- дзяцца ў розных будынках – да новага навучальнага года пачалі адразу пасля выпускных экзаменаў. У школе перш-наперш узяліся за спартзалу. Два дні спатрэбілася толькі на тое, каб вымыць сцены. Яшчэ два – прывесці ў парадак восем вялікіх зарашочаных вокнаў.
– Адна рашотка кілаграмаў 50 – 60 важыць. Учацвярых здымалі. Пасля кожную трэба вымыць і зноў паставіць на ўжо чыстыя вокны, – звяртае ўвагу на дэталі генеральнай уборкі суразмоўнік. – Падлогу ў спартзале, фае і калідорах фарбуем па меры неабходнасці. Сёлета трэба было паднавіць. У гэтым тэхнічным работнікам дапамаглі настаўнікі. Яны шмат займаліся добраўпарадкаваннем, самі прывялі ў парадак свае кабінеты. Гэта ўжо традыцыя.
Найбольш маштабныя работы разгарнуліся ў сталоўцы дзіцячага садка. Тут памянялі водаправод і ракавіны. Заслалі новы лінолеум, на які разам з OSB плітой затрацілі 600 рублёў. Гэта сродкі з пазабюджэтнага фонду, выручаныя ад продажу ячменю, якім восенню забяспечыла ААТ «Узмёнскі край». Са слоў Міхаіла Уладзіміравіча, мясцовая гаспадарка па меры магчымасці і неабходнасці стараецца дапамагаць школе. Выручае з палівам, якім трэба заправіць трымер для абкошвання прышкольнай тэрыторыі плошчай больш за гектар. Дворнік Георгій Бахір стрыг яе ўжо тройчы з пачатку сезона.
Рамонтнымі работамі займаліся вадзіцель школьнага аўтобуса Юрый Кашкур, які сумяшчае асноўныя абавязкі з клопатамі рабочага, тэхнічныя работнікі Вольга Тамашэвіч і Алена Рамза. Загадчык гаспадаркай дапамагаў калегам ва ўсім.
– У школе 15 гадоў працую. Уладкаваўся сюды пасля 17 гадоў у сельгаспрадпрыемстве. Пачынаў рабочым, у хуткім часе прызначылі адказным за гаспадарку, -- расказвае ён. – Самым складаным быў 2008 год, калі аграгарадок будавалі. Тады і ў школе ішлі грунтоўныя рамонтныя работы. Вопыту на новай пасадзе ў мяне яшчэ няшмат было, але справіліся. Увогуле школа парадку навучыла. І дома сачу, каб усё было, як належыць.
Камісію па прыёмцы чакаюць у жніўні. Як толькі пацвердзяць гатоўнасць да новага навучальнага года, так Міхаіл Уладзіміравіч пойдзе ў водпуск. А выхаванцы прышкольнага лагера 1 жніўня паспяшаюцца на адпачынак у абноўленую школу, якую кожны год робяць для іх утульнай супрацоўнікі ўстановы.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.