Авторизация
 

Язненцы арганізаваліся на ўборку берага возера Вялікае Язна

1
На нядаўняй прэсканферэнцыі журналісты цікавіліся ў старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, ці шмат увагі жыхары вобласці надаюць чысціні роднага краю. У адказ ён звярнуўся да ўсіх: «Давайце разам рабіць агульны дом утульным для жыцця і прывабным для гасцей. 15 – 20 хвілін на добрую справу знойдзецца ў кожнага. Толькі супольна мы даб’ёмся выніку». 

Жыхарам Язненшчыны прыбіраць і ўпрыгожваць родны край персанальныя  запрашэнні не патрэбны. Як толькі сыходзіць снег, акідваюць гаспадарчым вокам навакольныя тэрыторыі і талакой бяруцца за карысныя справы. Напрыклад, у Басянках-3 на месцы знесенага старога клуба нядаўна заклалі парк. Як расказала старшыня Язненскага сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч, ідэя ўзнікла спантанна. Прывезла ў вёску падмогу, каб фарбаваць помнікі і абеліск, а мясцовыя жыхары прапанавалі запоўніць пустую прастору зялёнымі насаджэннямі. Валянціна Мікалаеўна ідэю падтрымала і адразу звязалася з Язненскім лясніцтвам. Ляснічы Андрэй Шчарбіцкі хутка арганізаваў пасадачны матэрыял. 

Пасля абеду вырашылі, наступнай раніцай – рэалізавалі. Узначаліў добрую справу нераўнадушны вясковец Аляксандр Якушын, дарэчы, ён зрабіў і ўстанавіў паклонны крыж у Басянках. Разам са старэйшынай Наталляй Морхат, дэпутатам мясцовых саветаў Мікалаем Кабяком, іншымі дарослымі сяльчанамі завіхаліся дзеці. Клёны, ліпкі, бярозкі і каштаны на пустыры хутка зашамацяць зялёнай лістотай і стануць сімвалам жыцця, глыбокай павагі да землякоў і герояў, якія адстойвалі мір на зямлі. 

праз дзень язненцы арганізаваліся на ўборку берага возера Вялікае Язна. Там адпачывальнікі накідалі столькі смецця, што страшна было аглядацца па баках. Непрыстойныя горы ліквідаваны, у чым заслуга валанцёраў – вучняў Язненскай школы. Яны нагадваюць усім, што любую наведаную тэрыторыю трэба пакідаць чыстай. Добраўпарадкаванне берага працягваецца. Усіх клічуць на падмогу. 

Наталія СТАНКЕВІЧ
Фота В. ФЯДЗЬКОВІЧ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта