Авторизация
 

Гвалт з метадаў выхавання выключаем!

1
Дажджлівы дзень. Па вуліцы ідзе маці з трохгадовым дзіцём. Малому цікава прабегчыся па лужыне. За такое свавольства маці б’е яго па шчаках і патыліцы. Напэўна, падобныя сітуацыі кожнаму даводзілася назіраць. Выхаванне, якое суправаджае грубае фізічнае ўздзеянне, называецца гвалтам. На жаль, некаторыя бацькі так не лічаць. 

Дом і сям’ю прынята лічыць самым бяспечным месцам для дзяцей. На жаль, гэта не заўсёды так. Часам малыя зведваюць гвалт. Здараецца гэта з-за таго, што бацькі не ведаюць, як паводзіць сябе ў пэўнай сітуацыі. Або ў іх сфарміравана мадэль паводзін, дзе мае месца гвалт. Гэтае слова азначае любыя дзеянні (або бяз- дзеянне) дарослых, што наносяць шкоду дзіцяці, а таксама створаныя ўмовы, якія перашкаджаюць яго нармальнаму развіццю. 

Разнавіднасці недапушчальнага

Гвалт мае некалькі разнавіднасцяў. Фізічны азначае прычыненне цялесных пашкоджанняў. Некаторыя бацькі прыбягаюць да яго, бо іх саміх у маленстве такім чынам выхоўвалі. Аднак цялесныя пакаранні не выконваюць ніякіх выхаваўчых функцый, да таго ж парушаюць разумовае і фізічнае развіццё дзіцяці.
Эмацыянальны гвалт праяўляецца ў завышаных патрабаваннях да малых. Напрыклад, маці жадае, каб паўтарагадовае дзіця не раскідвала цацкі, не пэцкалася за ежай і не скідвала яе са стала. У малога гэта не атрымліваецца, паколькі адпаведныя навыкі толькі пачынаюць фарміравацца, а яго ўжо караюць.
Яшчэ адзін від гвалту – незадавальненне асноўных жыццёвых патрэб дзіцяці:
-  у харчаванні. Малое не кормяць своечасова ці ўвогуле забываюцца пра гэта; даюць ежу, якую дзіця з’есці не можа (напрыклад, вялікія кавалкі для паўгадовага немаўляці); кормяць няякаснай ці не адпаведнай узросту ежай і да т. п.;
-  у медыцынскай дапамозе. Бацькі адмаўляюцца ад неабходных прышчэпак; хвораму дзіцяці забываюцца даць лекі ці прымяняюць не тыя, што прызначыў урач; не звяртаюцца па медыцынскую дапамогу, калі дзіця мае ў ёй патрэбу;
-  у адзенні. Дзіця апранута не па сезоне, ходзіць у бруднай ірванай вопратцы;
-  у бяспецы. Малога пакідаюць дома аднаго ці з ненашмат старэйшымі братамі або сёстрамі; возяць у машыне без аўтакрэсла; захоўваюць дома ў даступных месцах лекі, бытавую хімію, касметыку і іншыя небяспечныя для дзяцей рэчы;
-  у жыллі. Кватэра ці дом непрыдатныя для бяспечнага пражывання. Напрыклад, там дрэннае ацяпленне, адкрытая электраправодка, антысанітарыя.

Акцэнт на разуменне

Выхаванне без гвалту патрабуе ад бацькоў пэўных навыкаў. Галоўныя з іх:
-  уменне разумець паводзіны дзіцяці. Яго дрэнныя ўчынкі выкліканы якойсьці незадаволенай патрэбай. Часта гэта пошук спосабаў зносін і зварот за дапамогай;
-  уменне быць паслядоўнымі. Напрыклад, сёння малое за штосьці караюць, а заўтра яму ўсё дазволена. У выніку дзіця не бачыць сістэмы ў паводзінах бацькоў. Іх рэакцыя на адны і тыя ж учынкі павінна быць аднолькавай;
-  здольнасць дазваляць дзіцяці праяўляць свае пачуцці і дапамагчы яму рабіць гэта ў дапушчальнай форме. Няма правільных і няправільных эмоцый, і не трэба сварыцца на дзіця за праяўленні злосці, гневу, раздражнення. Трэба накіраваць гэтую энергію ў правільным накірунку. Напрыклад, замест таго каб кідацца цацкамі, можна пабіць падушку;
-  уменне прадбачыць істэрыку ў дзіцяці і правільна паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі.  У раннім узросце малым бываюць уласцівы прыступы злосці, падчас якіх падаюць на падлогу, кало- цяць па ёй рукамі і нагамі, крычаць, б’юцца. Звычайна такія паводзіны – адказ на забарону ці адмову. Напрыклад, не пусцілі на вуліцу ці не купілі машынку. У такім выпадку бацькам не варта адразу змяняць сваё рашэнне, лепш цвёрда сказаць «не». Затым трэба пачакаць пакуль дзіця супакоіцца, абняць яго і спакойна пагутарыць, некалькі разоў нагадваючы, што яго любяць. 

Вучым дысцыпліне
Прывіваць навыкі дысцыпліны праз пакаранне – вырыянт не з лепшых. Існуюць эфектыўныя методыкі.
-  Тайм-аўт
Калі дзіця парушае правілы, бацькі спакойна іх нагадваюць. Напрыклад, «нельга крыўдзіць браціка» ці «не чапай ката за хвост». Паводзіны не змяніліся – патрэбны тайм-аўт. Дзіця адводзяць у загадзя вызначанае месца на пэўны час. Для двухгадовага малога дастаткова дзвюх хвілін, для трохгадовага – трох. Бацькі застаюцца там разам з дзіцём. Пасля тайм-аўта яно вяртаецца да сваіх спраў. У выпадку наступнага парушэння алгарытм дзеянняў такі ж. Гэты спосаб дазваляе дзіцяці супакоіцца, справіцца са сваімі пачуццямі і пераключыцца на іншы від дзейнасці. 
-  Пахвала за добрыя паво- дзіны
Дрэнныя ўчынкі мы заўважаем адразу, а на добрыя часам зусім не звяртаем увагі, бо лічым, што так і павінна быць. Між тым у дзяцей замацоўваюцца тыя паводзіны, якія адзначаюць бацькі. Таму важна хваліць іх за добрыя ўчынкі. 
-  Прабачэнне за свае памылкі
Папрасіць у дзіцяці прабачэння за ўласныя дрэнныя паводзіны – найлепшы спосаб паказаць прыклад адказнасці за свае дзеянні. 

Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ, спецыяліст раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
Фота для ілюстрацыі.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2022
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2022
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта