Авторизация
 

Ёсць у Паташні пявучая сям’я, без якой, бадай, ніводнае мясцовае культурна-масавае мерапрыемства не абыходзіцца: шмат гадоў радуюць сваімі галасамі вяскоўцаў Сяргей Аляксандравіч і Вольга Францаўна Шукі. Выхоўваюць яны траіх дзяцей, і ўсе ведаюць , што іх старэйшыя дачушкі атрымалі талент у спадчыну—спяваюць на школьных вечарах і ранішніках, у сельскім клубе, нават на раённай і абласной сцэне дэманструюць сваё майстэрства. Штогод разам з іншымі таленавітымі вяскоўцамі гэтая сям’я выступае ў конкурснай праграме ад Паташнянскага клуба на раённым аглядзе мастацкай самадзейнасці.

—Жывуць у згодзе і ладзе. Радуе, што супадаюць захапленні бацькоў і дзяцей, а гэта яшчэ больш яднае іх сям’ю,—зазначае загадчык Паташнянскага СК Валерый Блажэвіч.—Сям’я Шукоў у ліку клубных актывістаў. Дзякуй ім!

Гаспадарыць у іх доме песня
Цікаўлюся ў Вольгі Францаўны ці даўно сябруе з песняй.
—Напэўна, як і ўсе—з маленства, хто ж не любіць песні. Іншая справа—спяваць. На сцэну “выйшла” пасля замужжа. Ды і хваліцца мне няма чым, а вось Сяргей нядрэнна грае на гітары. У яго “рэпертуары” шмат папулярных застольных песняў. Ёсць у хаце і гармонік, але гэтым інструментам муж валодае не надта добра, а голас ён, напэўна, атрымаў ад маці—Соф’і Аляксандраўны, якая прыгожа спявае. Ведае шмат народных песняў. У маладосці і на балалайцы крыху іграла.

“Прабіўся” талент і ў іх дзяцей: напачатку—у старэйшай Дашы. Школьны настаўнік спеваў Дзяніс Віктаравіч Росал прыкмеціў, што дзяўчынка мае добры музычны слух, голас чысты, звонкі, парэкамендаваў сур’ёзна заняцца развіццем таленту. Бліжэйшая музычная навучальная ўстанова—у Міёрах, амаль за 30 кіламетраў ад іх вёскі. Але запісаліся на клас фартэпіяна, хаця загадзя ведалі, што дыплом аб заканчэнні школы мастацтваў Даша не атрымае, бо не паспее закончыць поўны сямігадовы навучальны курс. Адразу ж купілі піяніна—ажно з Наваполацка прывезлі. Дапамог купіць і настроіць музычны інструмент выкладчак Сяргей Рыгоравіч Аляксееў. Дарэчы, некалькі гадоў дзяўчынка пад яго кіраўніцтвам займалася ў эстраднай студыі. Асвоіць музычны інструмент дапамагла Жанна Валер’еўна Каскевіч. Сёлета Даша закончыла базавую агульнаадукацыйную школу, а ў музычнай—пяць класаў. Цяпер займаецца на падрыхтоўчых курсах Полацкага педагагічнага каледжа—паступае на музычнае аддзяленне.

Малодшую Жэнечку таксама аддалі ў музычную школу, але ў больш раннім узросце. І яна вучыцца на фартэпіяна. Закончыла чатыры класы, а ў звычайнай школе—пяць. Яе настаўнік—Сяргей Рыгоравіч Аляксееў. Дзяўчынка, як кажуць настаўнікі, добра засвойвае выкладаемы матэрыял. Удзельнічала ў абласным музычным конкурсе, трапіла ў лік пераможцаў.
—Ездзіць на заняткі ў райцэнтр у перыяд вучобы даводзіцца па некалькі разоў на тыдні. Накладна?

Вольга Францаўна адзначыла, што матэрыяльныя расходы, бясспрэчна, павялічыліся, але ў іх сям’і вырашылі на першы план паставіць інтарэсы дзяцей, іх развіццё, каб пазней не давялося шкадаваць, што не “адкрылі” дарогу дзецям.
У доме Шукоў ужо шмат музычных інструментаў, і іх прыбаўляецца: летась купілі сінтэзатар, які больш падабаецца Жэні, а вось Даша аддае перавагу чыстаму “голасу” піяніна, але на падрыхтоўчыя курсы ў вучылішча прыхапіла з сабой “электроніку”, каб без праблем падрыхтавацца да экзаменаў.

Купілі і камп’ютэр: дзяўчынкі спяваюць караоке, слухаюць музыку, ну і, канешне ж, як і ўсе дзеці, захапляюцца гульнямі, круцяць фільмы…

Трэцяе дзіцятка ў сям’і Шукоў, пяцігадовая Сафійка, пакуль толькі пераймае ў старэйшых сястрычак іх звычкі: любіць націскаць на клавішы, слухае песні, штосьці спявае. Можна не сумнявацца, і яна парадуе бацькоў сваім голасам!
На здымку: Сяргей Аляксандравіч і Вольга Францаўна Шукі і іх дочкі—Жэня І Даша.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Почерковедческая экспертиза в Подольске Почерковедческая экспертиза представляет собой трудоемкий и длительный процесс. Успех почерковедческой экспертизы зависит от степени профессиональной подготовки эксперта, его познаний и практического опыта. В каждом конкретном случае применяется индивидуальный подход так как каждому пишущему свойственна индивидуальная и динамически устойчивая совокупность графических и технических навыков, отображенная в рукописях – это и называется почерком данного лица.