Авторизация
 

У снежні ў рамках рэалізацыі праекта «YES!» прайшоў трэнінг «Маладзёжная прафарыентацыя»

 У снежні ў рамках рэалізацыі праекта «YES!» на базе СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі прайшоў трэнінг «Маладзёжная прафарыентацыя». Яго ў IT-лабараторыі правяла для старшакласнікаў трэнер праекта Наталля БУДЗЬКО


Асноўная мэта Міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекта «YES!» – скараціць беднасць праз працаўладкаванне сацыяльна ўразлівай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі. Яго рэалізуе па ўсёй рэспубліцы Дабрачыннае Каталіцкае Таварыства «Карытас» пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя). Такім чынам імкнуцца павысіць узровень жыцця маладых людзей ва ўзросце 18 – 35 гадоў. Правільны выбар прафесіі – адна з абавязковых умоў для гэтага.
Трэнінг пачалі са знаёмства з удзельнікамі. Ведаючы пра захапленні чалавека з яго ананімнага запісу, трэба было пазнаць адзін другога як мага хутчэй. Вучні аператыўна пазнаёміліся і ўбачылі сваіх аднакласнікаў і сяброў з новага боку.
Праграма трэнінгу была насычана практыкаваннямі і дзелавымі гульнямі. Галоўная задача трэнера – аказаць інфармацыйную і псіхалагічную кансультацыю ў выбары прафесіі. Наталля Будзько пазнаёміла з тэмай фінансавай граматнасці і бяспекі, асаблівасцямі дзелавой камунікацыі. Распавяла, як зберагчы асабістыя фінансы.


Падчас дзелавых гульняў удзельнікі ацанілі свае псіхалагічныя асаблівасці,
пратэсціравалі сябе ў прафесіянальнай накіраванасці, вызначылі ўзровень самаацэнкі і тып тэмпераменту. Зацікавіў іх трэнінг па тыповых памылках у камунікацыі і граматным складанні рэзюмэ. Спадабалася гульня «Як правільна паводзіць сябе на субяседванні».
Першыя навыкі і вопыт, як праявіць сябе, атрымалі на трэнінгу. Былі не проста гледачамі, а непасрэднымі ўдзельнікамі. Давалі адзін аднаму парады і рэкамендацыі. Кожны пабываў і ў ролі саіскальніка работы, і ў ролі працадаўцы.
Трэнер расказала пра прафесіі, якія будуць найбольш папулярныя ў наступныя дзесяць гадоў: IT-спецыялісты, медыцынскія і інжынерна-тэхнічныя работнікі, будаўнікі. Кожны з удзельнікаў атрымаў сертыфікат.
Аналіз анкеты зваротнай сувязі паказаў, што вучняў мерапрыемства зацікавіла. Больш сур’ёзна задумаліся пра выбар прафесіі, улічваючы асабістыя якасці, тэмперамент, захапленні і прафесійную схільнасць, запатрабаванасць прафесіі на рынку працы. Будуць актыўна выкарыстоўваць і дадатковыя магчымасці – маладзёжнае прадпрымальніцтва, самазанятасць, інструменты эфектыўнага працаўладкавання. І з задавальненнем паўдзельнічаюць у наступных трэнінгах праекта.


Алена ВАРОНІНА

Фота прадаставіла Наталля БУДЗЬКО

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта