Авторизация
 

Месца сустрэчы – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

 Планаваць бюджэт, рабіць зберажэнні, эканоміць сродкі – задачы важныя. Як іх паспяхова вырашаць, расказалі ўдзельнікам трэнінгу «Асновы фінансавай граматнасці». Мерапрыемства праходзіла ў рамках міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекта «YES!», які рэалізуе арганізацыя «Карытас».


Месца сустрэчы – тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Асноўная катэгорыя ўдзельнікаў – падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Таксама запрасілі ў рады слухачоў матуль, якія выхоўваюць дзетак з інваліднасцю.
На працягу двух дзён бізнес-трэнер праекта Людміла Хован знаёміла аўдыторыю з асновамі фінансавай граматнасці.
– Фінансава граматнага чалавека адрознівае ўменне разумна абыхо- дзіцца са сваімі сродкамі. Гэта значыць, весці ўлік даходаў і расходаў, мець зберажэнні, траціць менш, чым зарабляеш, – заўважае Людміла Іванаўна. – Адно з заданняў трэнінгу – «Сямейная бочка». Удзельнікі вызначалі пастаянныя даходы сям’і, аналізавалі расходы. Гэта практыкаванне дазваляе больш дэталёва ўбачыць свае фінансавыя магчымасці.


Аналізуючы, куды ідуць грошы, можна заўважыць, што без некаторых рэчаў лёгка абысціся, а частка з іх увогуле непатрэбна. Спантанныя пакупкі – галоўны вораг беражлівасці. Таму ў магазін трэба ісці са спісам. Калі на вочы трапіла штосьці цікавае і хочацца гэта купіць, лепш пачакаць. Хутчэй за ўсё, ужо на наступны дзень тавар перастане здавацца прывабным і неабходным. Што да пакупак праз інтэрнэт-магазін, не трэба спяшацца афармляць заказ, паклаўшы тавары ў кошык. Няхай паляжаць некалькі дзён. Верагодна, з часам рашэнне зменіцца.
– У ліку хітрасцей, да якіх прыбягаюць маркетолагі, – купон на зніжку. Перш чым ім скарыстацца, трэба падумаць, ці патрэбны тавар. Прыгожая рэклама зусім не нагода для пакупкі, – папярэджвае Людміла Хован. – Акрамя імпульсіўных пакупак можна эканоміць на камунальных паслугах. Да прыкладу, электрачайнік і мікрахвалёўка на кухні не самыя важныя рэчы.


Многія пытанні, звязаныя з разумным абыходжаннем з фінансамі, абмеркавалі падчас трэнінгу. Прыгадалі галоўнае правіла беражлівасці. Гучыць яно так: у першую чаргу заплаці сабе. Трэба вызначыць суму, якую магчыма адкладваць з кожнага даходу, і штомесяц папаўняць скарбонку. Як заўважыла бізнес-трэнер, зберагаць сродкі можна пры любым даходзе, а памножыць іх дапамогуць банкаўскія ўклады.
Закранулі тэму бяспекі асабістых фінансаў. Выпадкі, калі інтэрнэт-махляры завалодваюць чужымі сродкамі, сталі нашай паўсядзённасцю. Вельмі важна захоўваць пільнасць у анлайн-зносінах.


Адзін з удзельнікаў трэнінгу пацікавіўся, чаму фінансавую граматнасць не выкладаюць у школе. Дарэчы, алімпіяды па гэтай дысцыпліне праходзяць. Наконт таго, ці патрэбны такі прадмет у раскладзе заняткаў, думкі разышліся. Адны лічаць, што для школьнікаў гэта не актуальна, паколькі яны не маюць уласнага даходу. Па меркаванні іншых, многім бацькі даюць грошы на кішэнныя расходы, веданне асноў фінансавай граматнасці дапаможа разумна імі распараджацца, сфарміруюцца належныя погляды па гэтым пытанні на будучыню.
Сабе да ўвагі і практычнага прымянення ўдзельнікі трэнінгу ўзялі многія парады.


Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта