Авторизация
 

Каб раслi дабрабыт i якасць жыцця Такую ключавую задачу старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ

Каб  раслi дабрабыт  i якасць жыцця

Такую ключавую задачу старшыня райвыканкама Ігар КУЗНЯЦОЎ вызначыў на сесі раённага Савета дэпутатаў у ходзе справаздачы аб рабоце ў 2021 годзе.

 

На галоўную сесію года запрасілі шырокае кола кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, каб давесці вынікі выканання прагнозных паказчыкаў, вызначыцца з прыярытэтамі надалей, бо ўсім належыць рэалізоўваць напружаныя планы. У цэлым Ігар Валер’евіч ахарактарызаваў зробленае станоўча.
Па выніках студзеня – кастрычніка 2021 года раён выканаў заданне па тэмпах росту намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку, экспарту тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый, сукупных паступленняў даходаў кансалідаванага бюджэту раёна, паказчыка па энергазберажэнні, стварэнні новых арганізацый. Вышэй за мінулагодні тэмп росту індэксу фізічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі, рознічнага тавараабароту. Арганізацыі ўлічваемага сектара эканомікі за студзень – верасень атрымалі 172,3 мільёна рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, што складае 194,2 % да аналагічнага перыяду летась.

 
Да лепшага трэба імкнуцца ў новым годзе. Сесія ўстанавіла паквартальныя значэнні мэтавых паказчыкаў эфектыўнасці работы раёна на 2022-і. Задумана павялічыць інвестыцыі ў асноўны капітал да 118 %, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак да 109,5 %, сукупныя паступленні прыбыткаў кансалідаванага бюджэту да 108 %. Даведзены планы арганізацыям.

 
Унесены змяненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2020 года № 237. Прынята рашэнне ў сувязі з 33-й гадавінай вываду савецкіх войскаў з Афганістана аказаць матэрыяльную падтрымку ў выглядзе аднаразовай выплаты сем’ям ваеннаслужачых, загінулых пры выкананні воінскага абавязку, і інвалідам баявых дзеянняў. УП ЖКГ вызвалена ад пералічэнняў у 2022 годзе ў раённы бюджэт 25 % прыбыткаў, атрыманых ад здачы ў арэнду капітальных збудаванняў, будынкаў, што ва ўласнасці раёна. Іх дазволена выкарыстоўваць для папаўнення ўласных абаротных сродкаў прадпрыемства і вядзення работ па дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці.
Дэпутаты зацвердзілі раённы бюджэт, план работы райсавета на 2022 год, Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна на 2021 – 2025 г.г.
Больш падрабязна ў наступных нумарах.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта