Авторизация
 

Не быў раўнадушным назіральнiкам

 Нядаўна Дзісна развіталася з адным з самых няўрымслівых сваіх жыхароў – Фадзеем Лаўрэнцьевічам Шымуковічам. За доўгае жыццё (праз два месяцы споўнілася б 87) ён быў калгаснікам, савецкім і партыйным работнікам, настаўнікам, дырэктарам, дэпутатам, прапагандыстам, пры тым сам актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх справах, аператыўна і крытычна рэагаваў на ўсё, што адбывалася ў свеце, краіне, раёне і любімым горадзе.

 

Фадзей Шымуковіч нарадзіўся 27 лютага 1935 года ў сялянскай сям’і і рана пачаў працоўную дзейнасць у калгасе «Шлях да камунізму». Сапраўдным стаханаўцам праявіў сябе пасля службы ў арміі, за год меў 431 працадзень. Працавітага і актыўнага ў грамадскіх справах юнака прапанавалі ў канцы 1959-га на пасаду старшыні Сцефанполлеўскага сельсавета. Уступіў у партыю, завочна вучыўся ў педінстытуце, таму паімкнуўся трапіць у школу, але быў накіраваны намеснікам старшыні і адначасова сакратаром партарганізацыі калгаса імя Заслонава з цэнтрам у Акунёве. Толькі ў 1961-м, напярэдадні новага навучальнага года, стаў настаўнікам матэматыкі Акунёўскай СШ, якую калісь сам заканчваў. Педкалектыў яе быў малады і баявіты, вучняў у наваколлі шмат, таму школа развівалася і дабудоўвалася. Усе гэтыя справы ў 1966-м былі ўскладзены на плечы новага дырэктара Фадзея Шымуковіча. Дзякуючы падтрымцы калег з кіраўніцкімі абавязкамі ён паспяхова спраўляўся. Таму праз сем гадоў яго прызначылі дырэктарам Дзісненскай школы-інтэрната.


Усё далейшае жыццё Фадзея Лаўрэнцьевіча аддадзена педагагічнай працы. Працаваў завучам гарадской васьмігодкі, выкладаў аўтасправу ў вучэбным камбінаце на яе базе, а потым да выхаду на пенсію – ваенную справу ў Дзісненскай СШ. Толькі і пасля неаднаразова адгукаўся на просьбы часова замяняць калег – вёў урокі гісторыі, матэматыкі, фізікі.
Жыццёвая актыўнасць, шырокі кругагляд не дазвалялі яму абмяжоўвацца толькі школьнымі справамі. Адразу пасля пераезду ў Дзісну па прапанове райкама партыі быў прызначаны старшынёй метадычнага савета пры кабінеце палітасветы Дзісны на грамадскіх пачатках. Накіроўваў і кантраляваў дзейнасць шматлікіх прапагандыстаў тэарэтычных семінараў, школ, асноў марксізму-ленінізму ў арганізацыях і прадпрыемствах горада, навакольных калгасах. Тагачасны загадчык кабінета палітасветы РК КПБ Генадзь Максімавіч Маняк станоўча ацэньваў гэтую работу, адзначаў высокі ўзровень правядзення палітвучобы непасрэдна ў школе-інтэрнаце.


Пазней Фадзей Шымуковіч сам быў прапагандыстам у калгасе «Іскра», лясгасе. Непасрэдна мне ў якасці загадчыка кабінета палітасветы райкама партыі даводзілася таксама наведваць заняткі, якія праводзіў Фадзей Лаўрэнцьевіч: адзначаў – яны праходзілі рэгулярна, лекцыі цікавыя і аргументаваныя, накіраваныя на павышэнне тэарэтычнага ўзроўню слухачоў і дасягненне імі найлепшых вынікаў у працы.


Часлаў Станіслававіч Кашкур – наступны загадчык кабінета палітасветы РК КПБ, ужо абагульваў і распаўсюджваў больш работы прапагандыста партыйнай палітасветы Фадзея Шымуковіча.
Да таго часу адносяцца першыя публікацыі Фадзея Лаўрэнцьевіча ў раённай газеце. Паступова тэматыка іх пашыралася; ён стаў пазаштатным карэспандэнтам, друкаваўся і ў іншых выданнях. Творчая актыўнасць асабліва павялічылася ў бурныя 90-я. Як тагачасны рэдактар раёнкі з жалем вымушаны канстатаваць, што «Сцяг працы», а затым і «Міёрскія навіны» проста не мелі магчымасці змясціць на сваіх старонках у поўным аб’ёме ўсё тое, што выйшла з-пад пяра няўрымслівага і неабыякавага чалавека. Хаця б крышачку гэта кампенсавалася аповядамі пра самога Фадзея Лаўрэнцьевіча з-за яго намаганняў па добраўпарадкаванні ўласнай сядзібы, вырабаў маляўнічых прыстасаванняў і элементаў дэкору для суседзяў, дзіцячага садка, і іншых пра яго таленавітых дзяцей.


Асобнай старонкай дзейнасці Фадзея Лаўрэнцьевіча з’яўляецца праца дэпутатам і членам выканкама Дзісненскага гарсавета.
…Не стала педагога, актывіста грамадскай работы, нераўнадушнага чалавека. Шчырыя спачуванні яго дзецям і ўнукам. Няхай будзе пухам яму дзісненская зямля.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта