Авторизация
 

Дзень жывёлавода прайшоў у гаспадарках раёна

 Дзень жывёлавода прайшоў у гаспадарках раёна на гэтым тыдні. Інфармацыйныя групы райвыканкама наведалі малочнатаварныя фермы і комплексы, каб абмеркаваць вытворчыя пытанні з працоўнымі калектывамі, намеціць шляхі вырашэння праблем. Спецыялісты пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай аб’ехалі жывёлагадоўчыя аб’екты ААТ «Узмёнскі край».

 

У падшэфнай гаспадарцы старшыня райсавета нярэдкі госць, таму і на Даўгінаўскай ферме сустрэча і гутарка атрымаліся асабліва цёплыя і адкрытыя. У першую чаргу Марыя Баніфатава распытала ў працаўнікоў пра здароўе ў пару пандэміі. У калектыве амаль усе правакцынаваліся ад каронавіруснай інфекцыі, цяпер не хварэюць, што пацвердзіла ўрач Ганна Блажэвіч. Добрае самаадчуванне дае магчымасць у поўнай меры выконваць прафесійныя абавязкі. У ліку важных вытворчых паказчыкаў – якасць і таварнасць малака. Гэты каштоўны прадукт – асноўная крыніца прыбытку гаспадаркі. Мала малака – няма і грошай. Сёлета ААТ «Узмёнскі край» мінусуе па надоях. Калі ў цэлым па раёне валавая вытворчасць малака за 11 месяцаў склала 91 % да аналагічнага перыяду летась, то ва ўзмёнцаў – 81 %. Рэалізуюць яго толькі вышэйшым гатункам, «экстры» не бывае.

 
У чым прычына нізкіх надояў? Яны залежаць ад якасці кармлення і асаблівасцей утрымання жывёлы. Уплываюць і сезонныя фактары. І тое, што пасля выдачы заробку некаторыя адчуваюць сябе не вельмі добра і могуць службу заваліць, што негатыўна ўплывае на вытворчы працэс. Не дагледжаная як належыць жывёла не аддзячвае малаком.

 
Галоўны заатэхнік «Узмёнскага краю» Таццяна Галыня добра ведае, у чым недапрацоўвае падначалены калектыў. У той жа час не зусім згодна, што ўсё залежыць толькі ад жывёлаводаў. Па меркаванні Таццяны Захараўны, поспех галіны складаецца з усіх звёнаў вытворчага ланцужка, а дакладней, ад старанняў работнікаў гаспадаркі на кожным этапе, пачынаючы з вясенне-палявых работ. Намаганні паляводаў, механізатараў, іншых служб павінны быць накіраваны на фермы, дзе атрымліваюць канчатковы вынік. «Будуць кармы якасныя і ўдосталь, будзем з малаком і мясам», – звярнула ўвагу галоўны заатэхнік. Але пакуль даводзіцца цешыцца тым, што ёсць, і эканоміць.
Яшчэ тэхнічны рэсурс эксплуатацыі неабходнага абсталявання даўно вычарпаны, падтрымліваць яго працаздольнасць усё складаней. Узяць хаця б Даўгінаўскую ферму: рэдуктар зламаўся і паказчыкі якасці малака ідуць уніз.

 
Не менш важны працэс гальштынізацыі жывёлы. Сучасныя 500 – 600 кілаграмовыя каровы амаль удвая большыя па вазе за тых, для каго ў 60-х гадах будаваліся фермы ў гаспадарках. Стойлы малыя, паміж жывёлай і сцяной складана праціснуцца. Ляжа карова – вымя і хвост аказваюцца ў латку, які нічым не засцеліш. Не менш за чатыры разы право- дзіць ачышчэнне начны вартаўнік, але што толку. Як бы ні старалася даярка выцерці вымя, яно ўсё адно нестэрыльнае, што ўплывае на якасць малака.
Ёсць і кадравыя праблемы, але галоўны заатэхнік стараецца згуртаваць усіх на выкананне неабходных задач. Людзі працуюць. У адной толькі Таццяны Шадурскай 109 кароў. Абслужыць іх няпроста, але жанчына ўвішная, не скардзіцца. Нядрэнна ідуць ацёлы. За мінулы месяц атрымалі 56 цялят прыплоду. У снежні чакаюць 53, у студзені 63 – гэта без уліку нецеляў, у лютым – 95, у сакавіку – 176, што абяцае «вялікае» малако вясной і ўлетку.

 
Старшыня райсавета разумее фінансавыя, кадравыя і іншыя праблемы жывёлаводаў. Між тым і ў такіх умовах можна імкнуцца да лепшага, што непасрэдна залежыць ад працоўнай дысцыпліны. У кармушках не павінна быць брудна, ямы нельга пакідаць адкрытымі пасля таго, як узялі корм. Важна, каб усе працавалі, а не рабілі выгляд, а то і кіраўнік будзе нібыта плаціць заробак.
Ніхто не ў сілах дапамагчы, калі працоўныя маюць згубную алкагольную звычку. Як заўважыла доктар Ганна Блажэвіч, прагная цяга выпіць вядзе прамой дарогай да цырозу печані. У стацыянары надта шмат маладых пацыентаў з такім дыягназам. Хвароба невылечная, узнавіць функцыю жыццёва важнага органа вельмі складана, падтрымлівальнае лячэнне надта дарагое. Жыццё з такімі праблемамі якасным ужо ніколі не будзе, таму трэба рабіць высновы.
У ходзе сустрэчы абмеркавалі не толькі вытворчыя пытанні. Важныя для ўсіх і палітычныя. Галоўнае з іх – рэферэндум па адноўленай Канстытуцыі, які адбудзецца ў лютым наступнага года. 

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта