Авторизация
 

Падтрымка гарантавана: iі душэуная, і i матэрыяльная

 У Беларусі звыш чвэрці насельніцтва – пенсіянеры. Более пажылых людзей, якія зусім адны, ці жывуць асобна ад дзяцей і сваякоў, нямала інвалідаў. Таму ў прыярытэце дзяржаўнай палітыкі – пытанні іх сацыяльнай падтрымкі, своечасовага аказання розных відаў дапамогі, падаўжэння жыццёвай актыўнасці ў звыклым для іх асяродку. Гэтыя задачы ў нашым раёне выконвае Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Наколькі эфектыўна, прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама. Са справаздачай выступіла дырэктар установы Алена ШАМЁНАК.

 

Запатрабаванасць сацыяльных паслуг расце. Для павышэння іх даступнасці на базе ТЦСАН арганізавана работа шасці аддзяленняў, 11 пунктаў, два з якіх пастаянныя, што дазволіла максімальна наблізіцца да месца жыхарства грамадзян і эканоміць транспартныя выдаткі.
У паслугах асабліва маюць патрэбу пажылыя і інваліды. Іх у банку дадзеных тэрытарыяльнага цэнтра 6 206 чалавек. Ахоп абслугоўваннем складае 102,1 % да папярэдняга года. Атрымліваюць паслугі як дома, так і ў форме паўстацыянарнага і стацыянарнага абслугоўвання. Надомнае асабліва папулярнае, бо са старонняй дапамогай непрацаздольныя грамадзяне могуць працягваць пражываць у звыклых умовах. Такім чынам абслугоўваюць 540 чалавек, сёлета дадаліся 102. Працэнт ахопу пажылых сацыяльным абслугоўваннем вырас з 93-х да 97-і чалавек у параўнанні з аналагічным перыядам 2020-га. Абласны паказчык складае 75.

 
Пашырылася практыка паслуг сядзелкі. Цяпер гэтыя работнікі апякуюць 12 чалавек, летась было дзевяць. Сёлета ўкаранілі дзённы догляд, такую дапамогу атрымліваюць двое. Заключаны тры дагаворы аказання сацыяльнага абслугоўвання ў замяшчальнай сям’і, інвалідам прадастаўляюць паслугі суправаджальнага пражывання. Права на афармленне пастаяннага догляду згодна з заканадаўствам маюць інваліды І групы ці асобы, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту. Дапамога па доглядзе прызначана 151 грамадзяніну.
Альтэрнатывай стацыянарнай форме сацыяльнага абслугоўвання ў раёне сталі эканамічна выгадныя формы жыццеўладкавання – дамы сумеснага пражывання, дамы зімоўкі, а таксама прыёмныя, патранатныя, гасцявыя сем’і. Паслугі сацыяльнага патраната запатрабаваныя ў 46-і чалавек.
Такім чынам дапамогу дома пастаянна атрымліваюць 762 чалавекі, што складае 13,8 % ад агульнай колькасці пажылых, што жывуць у раёне.

 
Разавыя платныя паслугі аказваюцца згодна з пералікам запатрабаваных, якія зацверджаны рашэннем райвыканкама. Для гэтага ў райцэнтры працуе сацыяльная цырульня, у Дзісне арганізаваны мыццё і рамонт бялізны.
Арганізуе вольны час, садзейнічае зносінам і падтрымцы актыўнага ладу жыцця аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых, якое дзейнічае ў райцэнтры і Дзісне. Сёлетні год для яго наведвальнікаў адметны дзякуючы ўдзелу ў сацыяльных праектах. Сумесна з раённай ветэранскай арганізацыяй у рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён» на базе тэрытарыяльнага цэнтра абсталявалі сацыяльнае кафэ «Срэбраны ўзрост». Тут вучаць камп’ютарнай граматнасці пажылых і інвалідаў. У кастрычніку сфарміравана новая група, з якой ужо займаюцца валанцёры.
Пяць пажылых прынялі ўдзел у сацыяльным сельскагаспадарчым праекце «Навучанне жанчын Віцебскай вобласці асновам аграбізнесу».
Паслугі ў форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання аказвае аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў. Умовы тут набліжаны да хатніх, што спрыяе лепшаму самаадчуванню і настрою падапечных. Створаны знешні і ўнутраны тэрапеўтычны асяродак, ёсць пакой па прафілактыцы дэменцыі, абуладкаваны спартыўны, да таго ж арганізавана культурна-масавая работа, вольны час. Разлічана аддзяленне на 35 месцаў, занята 15. За кастрычнік – лістапад залічаны чатыры чалавекі. Застаецца галоўнай задачай запоўніць усе ложка-месцы.

 
Асаблівая ўвага надаецца людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Сацыяльна-культурная рэабілітацыя праходзіць у аддзяленні дзённага знаходжання. Яно размясцілася ў адным з будынкаў былой ЦРБ. Тут абсталявалі дзве рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні, іншыя неабходныя памяшканні, дзе арганізавана работа 14 гурткоў і клубаў, у тым ліку і для сельскіх жыхароў. Паслугамі ахоплены 41 чалавек. Пад кіраўніцтвам спецыялістаў яны набываюць навыкі самаабслугоўвання, сацыяльныя, культурныя і камунікатыўныя, удасканальваюцца і самасцвярджаюцца. Для сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі створаны пакой рэлаксацыі з паслугамі музычнай, водара-, фіта- і пескатэрапіі. Для інвалідаў па зроку ёсць куточак тыфлатэхнічных сродкаў.
У рэабілітацыйна-творчых майстэрнях, якія наведваюць 10 чалавек, не толькі адпачываюць і творчыя здольнасці развіваюць. Тут наладжана вытворчасць: шыюць кухонныя камплекты, пасцельную бялізну. Вырабы ручной работы не саступаюць завадскім. Выручка ад іх рэалізацыі за дзевяць месяцаў склала амаль 3,9 тысячы рублёў, што складае 234 % да аналагічнага перыяду летась.

 
На сто працэнтаў выкананы мэтавы паказчык ахопу абследаваннем матэрыяльна-бытавых умоў асобных катэгорый грамадзян. Просьбы і заявы, атрыманыя ў працэсе, задавольваюцца ў рабочым парадку. З 11-ці заявак усе выкананы. Для бяспечных умоў пражывання ў домаўладаннях грамадзян адрамантаваны 17 печак, аказана дапамога па замене газавай пліты пяці чалавекам, устаноўлена шэсць пажарных апавяшчальнікаў з вывадам на сігнальна-гукавое прыстасаванне. Для адзінокіх і пажылых грамадзян, інвалідаў І і ІІ груп за кошт раённай арганізацыі «Белая Русь» набыта і ўстаноўлена сто пажарных апавяшчальнікаў.

 
Дапамагае тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання пажылым, непрацаздольным, інвалідам, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. За 10 месяцаў матэрыяльна падтрымалі 243 чалавекі. У рамках праекта «Індывідуальная дапамога» васьмярым малалетнім вязням фашысцкіх канцлагераў выдалі сродкі рэабілітацыі, гігіены і догляду на больш чым 2 тысячы рублёў. Важныя для іх і наяўнасць трох пунктаў пракату неабходных тэхнічных сродкаў рэабілітацыі.
Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў адзначыў высокую якасць работы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна, дзе сапраўды чуюць адзінокіх, пажылых, інвалідаў, дапамагаюць ім і задавольваюць патрэбы.

 
***

 
На пасяджэнні райвыканкама заслухалі справаздачу старшыні Павяцкага сельсавета па рэалізацыі Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Разгледзелі пытанні аб арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, мерах, якія прымаюць суб’екты прафілактыкі па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх. З удзелам начальніка аддзела нагляду і прафілактыкі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Яўгена Казлова прааналізавалі складаную пажарную сітуацыю ў раёне.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2022
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2022
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта