Дзесяцікласнік Новапагосцкай школы Віталь УСЦІНОВІЧ удзельнічае ў конкурсе «100 ідэй для Беларусі», які штогод прахо- дзіць па ініцыятыве БРСМ. Юнак стаў пераможцам раённага тура, прайшоў адбор у занальным і ў снежні прадставіць свой праект у абласным.
– На занальным этапе, які адбыўся 17 лістапада, разглядалі работы ўдзельнікаў конкурсу з Міёрскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Глыбоцкага і Докшыцкага раёнаў, – расказвае першы сакратар райкама БРСМ Анжэла Маляўка. – На конкурс Віталь Усціновіч прадставіў праект «Робат – вілачны пагрузчык» у намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі». Прыемна, што праект школьніка з Міёршчыны прайшоў у абласны тур.
У верасні 2021 года Віталь праходзіў навучанне ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку па накірунку «Робататэхніка». Менавіта там з’явіўся праект «Робат – вілачны пагрузчык», над якім юнак працаваў разам са сваім равеснікам з Баранавіцкага раёна пад кіраўніцтвам выкладчыкаў БНТУ.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фота з архіва рэдакцыі