Авторизация
 

12 лістапада абмеркавалі праект праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь

 У райвыканкаме 12 лістапада абмеркавалі праект праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 – 2025 гады. Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі з удзелам мясцовых органаў выканаўчай улады, дэпутацкага корпусу, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.

 

Намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба адзначыў важнасць для кожнага з нас акрэсленых у праграме пытанняў і наспелую неабходнасць актуалізаваць сувязь паміж мінулым і цяперашнім, вызначыць змест, мэты і задачы патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Час патрабуе новых прафесійных падыходаў у рабоце. Калі раней у краіне рабілі стаўку на патрыятычнае выхаванне моладзі, выкарыстоўваючы патэнцыял сферы адукацыі, цяпер неабходна не толькі вывучаць светапоглядныя пазіцыі грамадства, але і фарміраваць яго патрыятычную пераканаўчасць.

 
Усё важнае закладваецца з ранніх гадоў. У садках, школах, грамадскіх арганізацыях праводзяць сістэмную работу па выхаванні патрыётаў малой радзімы, краіны ў цэлым. І бацькі павінны праяўляць ініцыятыву. Усім разам трэба больш увагі надаваць роднай старонцы, сваёй сям’і, выхоўваць той асаблівы стан душы, калі неабыякава мінулае і ёсць адказнасць за будучыню.

 
Вельмі важна ведаць гісторыю, гэта немалаважны аспект нашага грамадства, без чаго немагчыма пабудаваць трывалы падмурак дзяржавы. Для абуджэння цікавасці да ведаў шмат форм работы. Сярод прыярытэтных накірункаў гісторыка-краязнаўчы патэнцыял, спартыўна-патрыятычны. Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая прапанавала папулярызаваць патрыятызм пасродках удзелу ў турыстычных праграмах, у выніку чаго адбываецца больш блізкае знаёмства з гісторыяй краю, знакавымі месцамі і гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Падлеткі, напрыклад, з радасцю вывучаюць Міёршчыну падчас велападарожжаў. Цікава пабываць і ў суседніх раёнах, славутых гарадах Беларусі.

 
У адкрытым дыялогу выказалі думкі аб узмацненні ролі кіраўнікоў арганізацый, спецыялістаў па ідэалагічнай рабоце, аб правядзенні ў школах класных гадзін з далучэннем заслужаных ветэранаў працы. Трэба ўмацоўваць сувязь педагогаў і бацькоў, надаваць максімальную ўвагу прапагандзе каштоўнасцей малой радзімы, краіны. Выказваліся і іншыя прапановы.
Яшчэ патрыятызм залежыць ад колькасці добрых спраў, таму ўдзельнікі дыялогу прапанавалі шырэй развіваць валанцёрскі, цімураўскі рух, часцей высаджваць працоўныя дэсанты. Як адзначыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка, у нас вялікі патэнцыял, – важны ўдзел, унёсак, нераўнадушша кожнага на сваім працоўным месцы, дома ў сям’і.

 
Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота з архіва рэдакцыі

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта