Авторизация
 

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі падвёў вынікі дзіцячага конкурсу відэаролікаў

 Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Беларусі падвёў вынікі дзіцячага конкурсу відэаролікаў, які праходзіў з 1 чэрвеня па 30 жніўня на пляцоўцы Дзіцячага прававога сайта mir.ргаvо.bу. Яго мэта – сфарміраваць у моладзі прававую і інфармацыйную культуру. Работа нашых выхаванцаў заняла трэцяе месца ў рэспубліцы.

 

Вучні дзяліліся лайфхакамі, як правільна, з карысцю і ў рамках закона рэалізаваць свае правы і абавязкі. Прапаноўвалі рашэнні і парады, як набыць прававую граматнасць і стаць больш правакультурным. Рэкамендавалі, як быць прадуктыўным у вучобе і вольным часе, клапаціцца пра сваё здароўе, актыўна адпачываць, самаўдасканальвацца, максімальна эфектыўна выкарыстоўваць сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі.

 
Вучні нашай школы паўдзельнічалі ў конкурсе відэаролікаў «Прававы лайфхак «У мяне шчаслівае дзяцінства – гэта маё права» ва ўзроставай катэгорыі шэсць – дзесяць гадоў. Цімафей Гарбатаў, Мілана Налівайка і Вераніка Стома пад кіраўніцтвам намесніка начальніка прышкольнага аздараўленчага лагера Зоі Станкевіч і настаўніка інфарматыкі Уладзіміра Цітовіча прадставілі работу «Абавязкі выконвай, а пасля правы качай!». Сумеснымі намаганнямі заваявалі трэцяе месца ў рэспубліцы.

 
Дзеці атрымалі запрашэнне ад «Белтэлерадыёкампаніі» на ўручэнне ўзнагарод. Аднак па аб’ектыўных прычынах паехаць не змаглі. У кастрычніку дыпломы і прызы ім даставілі ў школу. Колькі радасці і здзіў- лення было ў дзіцячых вачах ад падарункаў.

 

Таццяна УРУБЛЕЎСКАЯ

Фота прадаставіла школа

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта