Авторизация
 

Юрый і Марына РУБАНІКІ служаць разам у Міёрскім аддзяленні Дэпартамента аховы

 Служаць разам у Міёрскім аддзяленні Дэпартамента аховы муж і жонка Юрый і Марына РУБАНІКІ. Абодва міярчане, вучыліся ў СШ № 2, толькі ў розныя гады. Пазнаёміліся ў кампаніі агульных сяброў. Лічаць, што праца разам дапамагае ўзаемаразуменню: знаходзяцца тэмы для абмеркавання і не даводзіцца тлумачыць другой палавінцы, чаму затрымаўся на рабоце ці трэба папрацаваць у свабодны ад работы дзень. Затое агульны выхадны праводзяць разам з дачушкамі Ульянай і Каралінай. Адпачываюць і працуюць у цёплую пару на дачы ў Орцах. Вандруюць па прыгожых гістарычных мясцінах краіны. У сезон разам выпраўляюцца па грыбы і ягады.

 

Прапаршчык і міліцыянер-ва- дзіцель Юрый 22 гады заняты на дзяжурствах. Прафесія можна лічыць распачалася з арміі. Яго рота аховы адказвала за парадак на аэрадроме ў ваенным гарадку Сцяпанка, што паблізу Мінска. Вярнуўшыся дадому ў 1999-ым, хутка вызначыўся з далейшым працоўным шляхам. Прывыкаць у ахове доўга не давялося, бо абавязкі знаёмыя.

 
Пачынаў з групы затрымання, праз год перавялі на міліцыянера-вадзіцеля. Абавязкаў дадалося. Быць пільным на дарозе, аператыўна выбываць на выклік, затрымліваць з напарнікам правапарушальнікаў, у тэхнічна спраўным стане і чысціні ўтрымліваць давераны транспарт. За два дзясяткі гадоў яго было ў Юрыя больш за пяць адзінак. Цяпер ездзіць на «Джылі». Машына новая, не падводзіць.
Начальнік аддзялення Міхаіл Пракопчык адзначае Юрыя Рубаніка як вопытнага і найлепшага вадзіцеля ў ахове: «Ён прыклад для маладога пакалення, задае ім аптымістычны і прафесійны тэмп у навучанні».

 
У вольны час зімой і летам Юрый рыбачыць на вадаёмах Міёршчыны.
Марына пасля заканчэння біялагічнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава працавала настаўніцай у Павяцкай школе і Міёрскай СШ № 2. З 2014 года загадвае аддзелам кадраў у ахове.
– З таго часу папяровай работы прыбавілася ўдвая. Загады, асабовыя справы, уладкаванне на працу і звальненне, бальнічныя лісты і камандзіроўкі ўсіх супрацоўнікаў аховы – гэта невялікі пералік штодзённай працы, – адзначае спецыяліст. – Асабліва шмат працую з дакументамі міліцыянераў. Толькі з адным новым чалавекам, які збіраецца прыйсці на службу ў МУС, праца вядзецца два месяцы. Трэба пільна сачыць за тэрмінамі выхаду на заслужаны адпачынак, за прысваеннем званняў. Праца вельмі адказная і карпатлівая.

 
Дома захавальніцу сямейнага ачага чакаюць уборка, гатаванне страў на сям’ю і дапамога дачушкам у падрыхтоўцы ўрокаў. Як жартуе Марына, прафесійнае настаўнічанне пасля змены месца працы перайшло на сямейнае хобі. Ульяна вучыцца ў адзінаццатым класе СШ № 2. Гуманітарныя схільнасці пераважаюць. Марыць звязаць лёс з вывучэннем замежных моў. Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. Грае на сінтэзатары на дзіцяча-маладзёжнай службе ў касцёле, там жа і спявае ў хоры малодшая Караліна. Яна таксама вучыцца ў музычнай школе па класе фартэпіяна. З гэтага года наведвае секцыю па валейболе ў ДЮСШ, таму вольнага часу ў сямікласніцы няшмат.
У ліку сямейных адпачынкаў пераважае вандроўка па прыгожых мясцінах роднай краіны. Ульяне цікавая гісторыя, таму яна выбірае ці распрацоўвае маршрут, расказвае пра яго тату, і ўжо ў выхадны дзень едуць на экскурсію. Пабывалі ў Міры і Нясвіжы, Астраўцы і Віцебску... Любімым горадам застаецца Гродна. Там перыядычна наведваюць і сваякоў, прагульваюцца па старажытных вулачках.
У сям’і Рубанік падтрымліваюць і разуме- юць адзін аднаго, разам ствараюць атмасферу спакойнага і душэўнага адпачынку.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

Фота аўтара

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта