Дапаможам выправіцца

У гаспадарках нашага раёна жывуць і працуюць асуджаныя, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 13 УДВП МУС па Віцебскай вобласці. Многія з іх станоўча характарызуюцца кіраўніцтвам за добрасумленную працу і прыкладныя паводзіны. Не раз паступалі хадайніцтвы аб заахвочванні такіх асуджаных і аб іх датэрміновым вызваленні. У выніку так і адбывалася.

 

Аднак не ўсе імкнуцца да правільных паводзін. Некаторыя нават учыняюць новыя злачынствы, толькі за сёлетні год іх было 6. Так, напярэдадні Навагодніх святаў асуджаны ў Завуцці ўкраў прадукты харчавання і мабільны тэлефон. 8 сакавіка ўчынены крадзёж у магазіне вёскі Румполле.

 

Двое нашых падапечных у пачатку чэрвеня ўкралі з Язненскай царквы ацяпляльныя катлы, а 27 чэрвеня з незачыненага гаража ў вёсцы Іст угнаны аўтамабіль.

 

3 кастрычніка ў Малькавічах прапалі ў доме рэчы, мабільны тэлефон. Высветлілі, што гэта справа рук нашага “выхаванца”. Таксама на чужы мабільнік паквапіўся і асуджаны ў Казлоўцах.

 

Многія з гэтых злачынстваў былі ўчынены ў стане алкагольнага ап’янення ці пасля сумеснага распіцця спіртнога з мясцовымі жыхарамі.

У мэтах прафілактыкі злачынстваў і іншых супрацьпраўных дзеянняў адміністрацыя ўстановы просіць усіх грамадзян не распіваць спіртное сумесна з адбываючымі пакаранне асуджанымі, не наведваць інтэрнаты,  у якіх яны пражываюць.

 

Аб фактах  парушэнняў просьба тэлефанаваць па 3-73-34 (у дзяжурную часць) ці 3-73-09 (начальніку Валерыю Аляксеевічу Гуцалюку). Канфідэнцыяльнасць гарантавана.

 

В. ГУЦАЛЮК,

начальнік папраўчай установы.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.