Петр Тиханович: 35 лет на должности председателя Турковского сельисполкома

 Пётр Ціхановіч 35 гадоў прысвяціў рабоце ў сістэме мясцовага самакіравання.

 

А пачынаў працоўную біяграфію настаўнікам Туркоўскай школы. З энтузіязмам выкладаў фізіку, зацікаўліваў дзяцей у радыёгуртку. Інтэлігентнага, ураўнаважанага, умеючага з кожным знайсці кампраміс педагога хутка прыкмецілі і прапанавалі яму больш шырокі спектр зносін – з людзьмі па жыццёвых пытаннях. Яму давяралі, яго падтрымлівалі і ён не падводзіў на пасадзе старшыні Туркоўскага сельвыканкама.

 
Пётр Пятровіч ведаў на падведамнай тэрыторыі ўсё, што мае дачыненне да мясцовага насельніцтва, работы сацыяльнай сферы, добраўпарадкавання, вытворчасці.

 

Клопатаў і праблем хапала, і старшыня сельвыканкама стараўся іх вырашаць разам з кіраўнікамі гаспадарак, з якімі заўсёды знаходзіў агульную мову, са старэйшынамі, мясцовымі актывістамі і проста нераўнадушнымі людзьмі.
Нягледзячы на працяглую грамадскую дзейнасць, Пётр Ціхановіч так і застаўся сціплым і непублічным. Ніколі не пагаджаўся на артыкул пра сябе ў раённай газеце. Хаця ёсць пра што напісаць: прыстойны грамадзянін, клапатлівы муж, бацька і дзядуля, умелы гаспадар і знатны вінаградар. У гэтым накірунку будзе ўдасканальвацца на заслужаным адпачынку.

 
На мінулай сесіі раённага Савета дэпутатаў старшыня райсавета Марыя Баніфатава і кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў звярнулі ўвагу на найлепшыя якасці Пятра Пятровіча і падзякавалі за плённую добрасумленную працу на дабрабыт жыхароў Туркоўскага сельсавета і ўсяго раёна. Заслугі адзначаны Граматай райвыканкама.

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.