Авторизация
 

Міёрскія ахоўнікі занялі першае каманднае месца на агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства Дэпартамента аховы

 З XVII агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС міёрскія ахоўнікі Сяргей Вішнеўскі і Іван Талапіла прывезлі кубак, дыпломы і медалі за першае каманднае месца сярод падраздзяленняў 2 групы.

 

Праходзіла спаборніцтва з 18 па 20 жніўня. 93 супрацоўнікі з падраздзяленняў аховы вобласці дэманстравалі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі. Міёрскае аддзяленне прадстаўлялі міліцыянер-кінолаг групы затрымання Сяргей Вішнеўскі з сабакам Оцісам, міліцыянер-вадзіцель Іван Талапіла і малады супрацоўнік Яўген Казачонак.

 
– Усе тры дні былі распісаны па хвілінах, – расказвае Сяргей Вішнеўскі. – Першы выдаўся вельмі насычаным. Здавалі тэсты па службовай дзейнасці, па медыцыне, і я рашаў кіналагічныя тэсты. На палігоне былі практычныя стрэльбы і выкананне кантрольных нарматываў па агнявой падрыхтоўцы, спаборніцтва па баявых прыёмах барацьбы. З сабакам Оцісам праходзілі паласу перашкод, пры тым трэба было затрымаць чалавека, папярэдне атрымаўшы для арыенціру яго рэч. Лічу, што справіліся паспяхова.

 
На наступны дзень з міліцыянерам-вадзіцелем Іванам Талапілам выбывалі на сігнал «Трывога», які паступіў з ахоўваемага аб’екта ў Віцебску. Тым самым дэманстравалі тактыку дзеянняў пры спрацоўванні і затрыманні ўмоўнага парушальніка. Іх аказалася двое. На трэці дзень усіх удзельнікаў чакала камбінаваная эстафета на стадыёне ЦСК. Іван Талапіла ўдзельнічаў у спаборніцтве па фігурным ваджэнні аўтамабіля, улічваліся правільнасць, хуткасць і час выканання заданняў.

 
Па агульных выніках трох спартыўных дзён Сяргей Вішнеўскі з Іванам Талапілам занялі першае каманднае месца сярод падраздзяленняў 2 групы (да 1 групы належалі каманды-ўдзельніцы з буйных гарадоў, дзе працуюць аддзелы аховы, да 2-ой групы – аддзяленні з райцэнтраў. – Заўвага аўтара.) На другім месцы апынуліся чашніцкія ахоўнікі, а на трэцім – нашы суседзі з Шаркаўшчыны. Сярод падраздзяленняў 1 групы лідарам стаў Полацкі АДА.

 
Дыплом другой ступені міярчанам уручылі па выніках комплекснага экзамену, які ўключаў іспыт па практычнай адпрацоўцы тактыкі дзеянняў пры паступленні сігнала «Трывога» з ахоўваемага аб’екта і затрыманне ўмоўнага парушальніка, цэнтралізаванае ўпраўленне нарадамі міліцыі і аказанне даўрачэбнай медыцынскай дапамогі.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта