Авторизация
 

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе пад дэвізам «Урокі бяспекі вывучайце з дзяцінства!»

 Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе ў пятніцу, 27 жніўня, пад дэвізам «Урокі бяспекі вывучайце з дзяцінства!» Мерапрыемства скіравана на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

 

Дзіця адпускае маміну руку і бяжыць на дарогу. Падлеткі на веласіпедах перасякаюць праезную частку перад «самым носам» аўтамабіля. Кампанія моладзі, не дачакаўшыся на святлафоры зялёнага колеру, смела рушыць на другі бок вуліцы. Напэўна, кожны час ад часу назірае падобныя сітуацыі, якія могуць мець трагічны фінал. Такія выпадкі сведчаць, што над навыкамі бяспечных паводзін трэба працаваць пастаянна і шмат.

 
Наглядны прыклад для дзяцей – паводзіны бацькоў. Асабліва капіруюць дарослых дашкольнікі. Калі тата і мама кажуць, што нельга пераходзіць дарогу на чырвонае святло, а самі паступаюць наадварот, то выхаваўчы эфект будзе роўны нулю.

 
Гуляючы з дзецьмі на вуліцы, дарослыя могуць адначасова праводзіць ненавязлівыя заняткі па правілах дарожнага руху, паказваць найбольш небяспечныя ўчасткі на маршруце, месцы, дзе можна пераходзіць вуліцу. Карысным будзе загадзя вызначыць шлях, якім малыя пойдуць у школу, і разам па ім прайсціся, выконваючы дарожныя правілы.

 
Навучыць дзяцей бяспечным паводзінам – значыць, выпрацаваць у іх ахоўны механізм, які аўтаматычна прыйдзе на выручку ў складанай сітуацыі. Будзьце ўважлівымі на дарогах. Клапаціцеся пра асабістую і бяспеку тых, хто побач.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта