Авторизация
 

У Міёрскім ТЦСАН правялі сустрэчу пад дэвізам «Здаровае харчаванне – залог добрага здароўя»

 Разнастайнасць, збалансаванасць, пачуццё меры. На такіх трох кітах трымаецца правільнае харчаванне. Пра гэта падапечным аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН нагадалі падчас сустрэчы пад дэвізам «Здаровае харчаванне – залог добрага здароўя».

 

Ладзілі сустрэчу з чаяпіццем і дэгустацыяй карысных страў падчас раённай акцыі «Здаровае харчаванне – здаровае пакаленне», што праходзіла ў сярэдзіне жніўня. Псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра Зінаіда Равецкая і старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова нагадалі ўдзельнікам законы і правілы здаровага харчавання.

 
Скажы мне, што ты ясі, і я скажу, чым ты хварэеш. Гэтыя словы Гіпакрата актуальныя для любога часу. Яму ж належыць парада: «Няхай ваша ежа будзе для вас лекамі, а лекі – ежай». Да пытання, што пакласці на талерку, трэба ставіцца адказна. Каб надоўга заставацца здаровым і энергічным. Як слушна заўважылі падчас сустрэчы, многія ядуць больш, чым затрачваюць энергіі. Між тым фізічная актыўнасць – абавязковы складнік здаровага ладу жыцця. Разам з пазітыўным настроем.

 
Нагадалі пра піраміду здаровага харчавання. Яе фундамент складаюць фрукты і гародніна. Менавіта ў іх утрымліваецца найбольшая колькасць вітамінаў і мікраэлементаў. Да таго ж гэтыя прадукты малакаларыйныя. На другім паверсе піраміды – зерневыя і злакі, багатыя на клятчатку. Тут жа прапісаліся бульба, макаронныя вырабы з цвёрдых сартоў пшаніцы і неачышчаны рыс.

 
Трэці паверх займаюць прадукты з высокім утрыманнем бялку. Іх умоўна раздзяляюць на дзве часткі. Першую складаюць малочныя і кісламалочныя прадукты. У другой – бялкі жывёльнага паходжання (мяса і яйкі), раслінныя бялкі (бабовыя культуры) і морапрадукты. На вяршыне піраміды прыправы. У тым ліку часнок, разнастайныя травы, перац, масліны і да т .п.

 
На развітанне ўсім удзельнікам уручылі памяткі «Піраміда здаровага харчавання», якія дапамогуць зарыентавацца ў свеце смачнай і карыснай ежы.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота прадаставіў ТЦСАН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта