Авторизация
 

Юлія НЯМІРА з Шаркаўшчыны - падпісчыца «Міёрскіх навін» з 11-гадовым стажам

 Падпісчыца «Міёрскіх навін» з 11-гадовым стажам Юлія НЯМІРА лічыць, што адносіны да друкаванай перыёдыкі фарміруюць сямейныя традыцыі, а не павевы часу. Для яе бацькоў наяўнасць свежых газет у паштовай скрыні – з’ява нязменная. Такую завядзёнку пераняла сабе.

 

Кожныя аўторак і субота для Юліі Няміры напоўнены радасным чаканнем свежага нумару «Міёрскіх навін». Буднім днём газету прыносяць на рабочае месца ў Завуццеўскі сельвыканкам.

 
– З цікавасцю гартаю старонкі, бегла праглядаю інфармацыю, вызначаю, што трэба пачытаць у першую чаргу. Вечарам дома паглыбляюся ў змест артыкулаў, – расказвае падпісчыца. – Падабаецца, што газета шмат піша пра звычайных людзей. Пры гэтым звяртаецца ўвага як на станоўчыя, так і на праблемныя моманты. Люблю рубрыкі «Клуб карэспандэнтаў» і «Коса на камень», калі аўтары дзеляцца сваімі меркаваннямі на розныя тэмы. Здзіўляюся ўменню журналістаў знаходзіць інфармацыйныя нагоды ў самых звычайных з’явах.

 

Напрыклад, нядаўні матэрыял пра міні-рынак у Міёрах. Здавалася б, што тут асаблівага. Між тым атрымаўся добры матэрыял амаль на старонку. З цікавасцю прачытала пра знойдзеную ў Язне частку помніка Аляксандру ІІ. Падабаецца рубрыка «Землякі», якая расказвае пра вядомых выхадцаў з Міёршчыны. Запомніўся мінулагодні матэрыял пра выкладчыка БДУ Дзмітрыя Сіняўскага. Адгукнуліся яго словы пра тое, што для добрага работніка не бывае дрэнных кіраўнікоў, а калі штосьці не задавальняе, то перамены трэба пачынаць з сябе. Нават бацькам дадому той артыкул пачытаць завезла.

 
Радзіма Юліі – гарадскі пасёлак Шаркаўшчына. Школьныя гады таксама праходзілі пад шамаценне газетных старонак. Да паштовай скрыні спяшаліся разам з сястрой. Яна даставала выданне для падлеткаў «Переходный возраст», а Юля – любімую дзіцячую «Раніцу». Выразала нататкі, якія асабліва падабаліся. Удзельнічала ў конкурсах, што праводзіла рэдакцыя, атрымлівала падарункі.

 

Цяпер у падпісным квітку Юліі Няміра рэспубліканскае выданне «7 дней», часопіс «Планета» і раённая газета «Міёрскія навіны». Выпісвае раёнку з 2010 года, калі па размеркаванні прыехала працаваць у Папшулёўскую школу. Выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры педуніверсітэта імя М. Та- нка вяла ўрокі беларускай і рускай мовы і літаратуры. Праз год школу зачынілі, перайшла ў Завуццеўскую. Там прайшлі чатыры гады. Затым прапанавалі пасаду кіраўніка спраў у сельвыканкаме. Жыццёвыя абставіны змяняліся, а раённая газета па-ранейшаму два разы на тыдзень прыходзіла да падпісчыцы.

 
– «Міёрскія навіны» сталі бліжэй, чым шаркаўшчынская раёнка. Падзеямі ў родных мясцінах таксама цікаўлюся. Бываючы ў бацькоў, гартаю газету, чытаю навіны на сайце. Апошняе не вельмі зручна. Я прыхільнік друкаваных выданняў. Трымаць газету ў руках, адчуваць водар тыпаграфскай фарбы, слухаць прыемнае шамаценне старонак – усё гэта дапаўняе працэс чытання, робіць яго больш асэнсаваным і глыбокім, – разважае Юлія. – Да таго ж «Міёрскія навіны» вабяць як цікавым зместам, так і прывабным афармленнем. Радуюць арыгінальнымі ракурсамі фотаздымкі, вёрстка цікавая. Словам, усё падабаецца. Даступны, просты і ў той жа час глыбокі стыль падачы інфармацыі, разнастайная тэматыка, адметны знешні выгляд. Мая адзнака – 10 балаў. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта