Авторизация
 

Аператар сушыльнага комплексу Мікалай ТРАШЧАНКА: "Вільготнасць зерня пад кантролем!"

 У руках аператара сушыльнага комплексу Мікалая ТРАШЧАНКІ прыбор, з дапамогай якога вымяраецца вільготнасць зерня. Прынцып дзеяння просты. Адкручваеш крышку, насыпаеш жменю зярнятак, націскаеш кнопку – праз некалькі секунд з’яўляецца лічба на экране. Гэтую аперацыю за змену праводзяць некалькі разоў.

 

– Замяраем вільготнасць зерня, прывезенага з поля. Кантралюем падчас сушкі, – гаворыць аператар. – Вось вечарам прывезлі пшаніцу вільготнасцю вышэй за 20 працэнтаў. За ноч падсохла – 15,8 %. Павінна быць 13 – 13,5. Тады можна выгружаць з бункера.

 
На сушыльны комплекс ВУПКУ «Міёрскі» прывозяць ураджай з усіх палёў гаспадаркі. Пасля ўзважвання машына падымаецца па пакатым пандусе ўверх і высыпае свой каштоўны груз. Цяпер чарга амкадора: коўшам спіхвае зерне ў шахту, адкуль пасля першаснай ачысткі яно паступае ў бункер для прасушвання. Другасная ачыстка механізмамі, што працуюць па прынцыпе сіта, адбываецца, калі вільготнасць дасягае нормы. У рэшце рэшт чыстае сухое зерне зноў аказваецца ў кузаве грузавога аўтамабіля.

 
 Працэс сушкі – справа тэхнікі, аднак без чалавека тут не абысціся. Аператар Мікалай Трашчанка і яго памочнік Віктар Сцепулёнак сочаць за спраўнай работай усіх механізмаў і ў выпадку неабходнасці ліквідоўваюць паломкі, падкідваюць дроў у вялікія печы, што грэюць сушыльны бункер. На змену заступаюць у сем вечара і на працягу 24 гадзін на пасту. Змяняюць іх аператар Яўген Захарэнь з памочнікам Валерыем Самсановічам. Амкадорам пазменна кіруюць Юрый Марцілёнак і Андрэй Рачыцкі.

 
Работа на сушылцы для Мікалая Трашчанкі – новы вопыт. З мінулага года працуе на пасадзе намесніка дырэктара гаспадаркі, вырашыў дапамагчы з сушкай ураджаю.
– Справа не вельмі складаная, але трэба разабрацца з прынцыпам дзеяння ўсіх механізмаў, – заўважае ён. – Самае галоўнае – кантраляваць вільготнасць зерня і не ўпусціць момант, калі яна прыйдзе ў норму. Такога, каб перасушылі, не здаралася.
Студэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Віктар Сцепулёнак летнія канікулы на сушылцы праводзіць другі год. Перайшоў на чацвёрты курс, у канцы жніўня вернецца на вучобу ў сталіцу, а пакуль заняты сельскагаспадарчымі клопатамі.
– Вучуся на спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка». На сушылцы працаваць падабаецца. Для мяне гэта магчымасць не толькі дадатковы прыбытак атрымаць, але і новы вопыт, чамусьці навучыцца, – расказвае памочнік аператара. – Часам прыходжу сюды і на наступны дзень пасля змены, каб дапамагчы наладзіць электроніку, калі штосьці выходзіць са строю. Разбіраюся ў гэтым.
З вышыні сушыльнага комплексу распасціраецца прыгожы від на кукурузнае поле і лес за ім. Хочацца тут затрымацца і доўга глядзець на зялёны прастор. У аператара і яго памочніка планы іншыя. Іх увага сканцэнтравана на якасці новага ўраджаю.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта